15 ліпеня на Дяржыншчыне, у філіяле “Фалько-Агра” ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі”, прайшло раённае свята “Зажынкі”.
Прыйшла пара – выспеў колас, наліўся бурштынам, чакае хлебаробаў, каб шчодра аддзячыць за клопат і гаспадарскую руплівасць. Прама ў полі філіяла “Фалько-Агра” ААТ “Агракамбінат Дзяржынскі” раённае свята “Зажынкі” сабрала кіраўнікоў райвыканкама, спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама, працаўнікоў аграрнай галіны раёна.
Урачыста віталі галоўных герояў свята – камбайнераў. Абрад зажынання першага снапа правялі работнікі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Сяргейчык, Таццяна Палюкас, Вераніка Хрышчановіч, Настасся Халопіца і Настасся Дубоўская. Таксама дзяўчаты ўручылі механізатарам і гасцям свята адмысловыя сувеніры, выкананыя ўмельцамі Станькаўскага Дома майстроў, і ганаровыя пунсовыя ленты “Жніво-2020”. Песні ў выкананні артыстаў Баравікоўскага і Томкавіцкага Дамоў культуры славілі працу хлебаробаў, шчыра жадаючы ім здароўя, сіл і спрыяльнага надвор’я.
У добры час, жніво 2020!
Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...
1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.
День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь красной датой вписан в годовой календарь. Это особый праздник, который в первую очередь...