МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Пацвердзілі званне

Заслужаны аматарскі  калектыў  Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Спадчына” выступаў на юбілейным канцэрце кампазітара Аляксандра Балотніка, які праходзіў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў лютым. У прысутных ён пакінуў самыя лепшыя ўражанні і можна смела сказаць, што ўсе яго прыхільнікі абавязкова  парадуюцца  добрай навіне. У красавіку творчай праграмай “Святочная круцель” калектыў  пацвердзіў ганаровае званне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, якое прысвоена яму за высокі творчы патэнцыял і выканальніцкае майстэрства яго ўдзельнікаў, а таксама за ўклад у развіццё нацыянальнай культуры.
Ансамбль народнай музыкі "Спадчына" Дзяржынскага дома культуры  сёлета адзначыць сваё 35-годдзе. Таму і зноў у многіх будзе магчымасць сустрэцца з калектывам  на юбілейным канцэрце.

Ансамбль ўвесь час  знаходзіцца на вышыні. Ужо праз пяць гадоў з пачатку яго творчай дзейнасці калектыву прысвоена званне “народны”. А з 2016 года ён носіць званне “Заслужаны аматарскі калектыў”.

Кіраўнік ансамбля Віталь Уладзіміравч Клімакоў зараз з’яўляецца яго пуцяводнай зорачкай. У 1990 годзе ён прыйшоў у ансамбль народнай музыкі “Спадчына” Дзяржынскага гарадскога дома культуры ў якасці ўдзельніка, потым працаваў на пасадзе канцэртмайстара калектыву. У жніўні 1996 года стаў кіраўніком “народнага” ансамбля народнай музыкі “Спадчына”. За  гэты час ён праявіў сябе як адукаваны і кваліфікаваны спецыяліст, які пастаянна займаецца павышэннем свайго майстэрства. Віталь Уладзіміравіч творчы чалавек, сапраўдны прафесіянал сваёй справы. Гонарам В.У. Клімакова з’яўляюцца яго асабістыя ўзнагароды (грамата Міжнароднага конкурсу “BESTOFTHEBEST”, падзякі старшыні Дзяржынскага райвыканкама і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах молодзі) і перамогі калектыву ў значных конкурсах.

Калектыў народнай музыкі “Спадчына” пад кіраўніцтвам В.У. Клімакова аб’ядноўвае таленавітых прафесійных музыкантаў і выканаўцаў народнай песні. Дарэчы, народныя музыка і песня складаюць аснову рэпертуару калектыву. Віталь Уладзіміравіч любіць беларускую песню і народную музыку, сам аранжыруе музычныя творы, якія выконвае ансамбль,   абнаўляе рэпертуар складанымі пьесамі і клапоціцца пра  творчыя поспехі ансамбля “Спадчына”.

 Калектыў удзельнічае ў самых розных канцэртных праграмах і фестывалях. Ні адно народнае свята не абыходзіцца без удзелу  ансамбля і геаграфія яго выступленняў самая разнастайная. Калектыў прымаў удзел у III Міжнародным фестывалі фальклору ў Мурманскай вобласці, выступаў на III Міжрэгіянальнай  выставе-кірмашы ў Маскве. Яго гасцінна сустракалі на польскай зямлі  ў г. Беластоку разам з вядомымі майстрамі беларускай эстрады. Выступленні ансамбля  ладзіліся ў Літве і Украіне. Ён стаў дыпламантам II фестывалю народнай творчасці “Беларусь – мая песня”, лаўрэатам Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” у г. Паставы Віцебскай вобласці.

Але  даражэй за ўсё чуць  песні ў  выкананні ансамбля на Дзяржыншчыне і ў іншых куточках нашай любай Беларусі.

Пацвердзілі званне
Пацвердзілі званне
Пацвердзілі званне
Пацвердзілі званне
Пацвердзілі званне
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...