МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

“На Купалу ночка мала…”

Для супрацоўнікаў дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць сюжэтна-абрадавыя гулянні на Купалле.

Купалле – адно з найбольш магічных і яскравых свят, якое шырока адзначаецца ў народзе.  У гэты раз “Расток” запрасілі ладзіць Купалле ў санаторыі “Спутник”, які знаходзіцца на возеры Нарач.

 Вакальны калектыў “Талака” першым вітаў і віншаваў гасцей цудоўнымі песнямі. Вялікую цікавасць выклікала абрадава-тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам Купальскага дзядка, Лясуна, Гаёўкі, Ведзьмы, Кікімары, Чорта і Вадзяніцы, якое падрыхтаваў народны жартоўны гурт “Тары-Бары” дзіцячага цэнтра культуры “Расток”.

 Падарожжа-квэст “У пошуках купальскай кветкі”, у якое адправіліся ўсе прысутныя на свяце, таксама не абышлося без прыгод. Трэба было пераадолець шматлікія выпрабаванні і перашкоды, перш чым адшукаць папараць-кветку.

На свяце прысутнічала таксама Зельніца з вялікім кошыкам зёлак. Яна пазнаёміла гледачоў з іх лекавымі ўласцівасцямі, пагуляла ў забаўляльныя гульні.

Ну і, вядома ж, якое свята без Купаліша з Купалінкай? На працягу ўсяго свята яны гулялі, танцавалі, заводзілі купальскі карагод. Адным словам, былі самымі яркімі і жаданымі персанажамі.

На святочнай пляцоўцы таксама праходзілі майстар-класы па пляценню купальскіх вянкоў і па сучасных і традыцыйных танцах. Цікавым быў конкурс на лепшы купальскі вяночак.

Закончылася свята традыцыйна: купальскім карагодам вакол вогнішча.

 

“На Купалу ночка мала…”
“На Купалу ночка мала…”
“На Купалу ночка мала…”
“На Купалу ночка мала…”
“На Купалу ночка мала…”
“На Купалу ночка мала…”
“На Купалу ночка мала…”
“На Купалу ночка мала…”
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...