МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Культурную спадчыну раёна абмяркоўвалі дэпутаты

Падчас чарговай сесіі Старадарожскага  раённага  Савета дэпутатаў на парадак дня было  вынесена пытанне  аб тым, як у раёне захоўваецца і развіваецца культурная спадчына, розныя жанры якой народным выбраннікам прадставілі ў раённым гісторыка-этнаграфічным музеі, Старадарожскай і Прускай клубных установах.

Сесія прайшла ў выязным фармаце. Дэпутаты ўвачавідку ўпэўнілся, што жывая сіла мастацтва здольна на многае. Гэта ім пацвердзілі выступленні дзяцей-артыстаў з ансамбля “Сёмушкі” і вопытных спявачак са знакамітага ансамбля  “Прусаўчанка” .

Жыхары Старадарожскага краю ведаюць гісторыю роднай зямлі і паважаюць яе традыцыі, перадаючы іх з пакалення ў пакаленне. У 1999 годзе ў райцэнтры быў створаны гісторыка-этнаграфічны музей, які складаецца з некалькіх залаў. Экспазіцыя, прысвечаная перыяду Вялікай Айчыннай вайны, на прыкладах герояў распавядае пра тое, як жылі людзі ў тыя страшныя гады. Дзве залы аформлены як паштовыя станцыі, яшчэ адна перароблена ў карчму. Дзяржаўны гісторыка-этнаграфічны музей апавядае пра гісторыю будаўніцтва дарог: Маскоўска-Варшаўскага гасцінца і Лібава-Роменскай чыгункі.

Значная частка экспазіцыі прысвечана этнаграфічным асаблівасцям Старадарожчыны. Другая частка экспазіцыі расказвае аб матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў-сакуноў і ўзнаўляе побыт гэтай унікальнай абшчыны, што пражывала на тэрыторыі Старадарожчыны.

У Старадарожскім цэнтры культуры юныя жыхары раёна змалку маюць цудоўную магчымасць цалкам далучыцца да разнастайнай культуры – музыкі, спеваў, жывапісу, а таксама прайсці курсы па выхаванні дабрыні, сяброўства, патрыятызму. І гэта адбываецца на працягу ўжо некалькіх пакаленняў.

А цікавасць дэпутатаў да культурнай спадчыны рэгіёна абавязкова станоўча паўплывае на яе захаванне і дальнейшае развіццё.         .

Культурную спадчыну раёна абмяркоўвалі дэпутаты
Культурную спадчыну раёна абмяркоўвалі дэпутаты
Культурную спадчыну раёна абмяркоўвалі дэпутаты
Культурную спадчыну раёна абмяркоўвалі дэпутаты
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...