Раство Хрыстова і Каляды – любімыя святы беларусаў. Стала добрай традыцыяй адзначаць іх у дзяржаўнай установе “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна”.
У гэтым годзе тут таксама адбыліся незабыўныя цудоўныя калядныя вандраванні, падчас якіх у гледачоў была магчымасць убачыць батлеечнае прадстаўленне пра нараджэнне Хрыста, паслухаць і заспяваць святочныя песні, пагуляць у калядныя гульні.
Метадысты аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю дзіцячага цэнтра разам з удзельнікамі клуба беларускай гульні “Весялінка”, музычна-паэтычнага клуба “Вытокі”, краязнаўчага клуба “Беларуская хатка”, фальклорнага аб’яднання “Беларуская спадчына” ладзілі свята і прымалі самы актыўны ўдзел у вандраваннях, на працягу якіх панаваў калядны настрой і радасная атмасфера.
Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...
1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.
День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь красной датой вписан в годовой календарь. Это особый праздник, который в первую очередь...