29 верасня спецыяльная камісія, зацверджаная Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, сабралася ў ГУ “Палац культуры імя М. Горкага” г. Барысаў на прагляд мастацкіх праграм узорнай цыркавой студыі “Летуценнікі” (Мечтатели) ДУ “Палац культуры імя М. Горкага” і ўзорнай мастацкай студыі “Палітра” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Барысаў” на прадмет прысваення калектывам звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.
Створаная ў 1983 годзе цыркавая студыя “Летуценнікі” ўжо праз тры гады стала ўзорнай. Калектыў неаднаразова з’яўляўся лаўрэатам розных фестываляў аматарскага цыркавога мастацтва і прызнаваўся лепшым калектывам горада. Іх яскравыя спартыўна-цыркавыя шоу арганізоўвалі майстры цырка розных жанраў.
Перад высокапрафесійнай камісіяй калектыў прадставіў мастацкую праграму “Цырк – справа сур’езная” пад кіраўніцтвам Марыны Казак і Алёны Сіпаковай. Яна ўключала наступныя нумары: паветраная гімнастыка і акрабатыка, пластычная акрабатыка, акрабаты на качалках, эквалібр на палках і першы і інш.
Узорная мастацкая студыя “Палітра” і яе кіраўрік Марыя Ржэуцкая і зноў кранулі сэрцы гледачоў сваім майстэрствам. Работы, выкананыя ў самай рознай тэхніцы заўсёды прыцягваюць да сябе ўвагу гледача. Члены студыі пастаянна перамагаюць у конкурсах усіх узроўняў, нават – у Міжнародных.
Праграма ўзорнай мастацкай студыі “Палітра” была падрыхтавана на тэму “Дзяцінства і каханне”. Работы выклікалі шмат пазітыўных эмоцый. Многія прысутныя не маглі іх утойваць і шчыра гаварылі : “Цудоўна. Выдатна”. Таму калектыву ў гэты раз пашанцавала на прысваенне звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Віншуем!
Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...
1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.
День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь красной датой вписан в годовой календарь. Это особый праздник, который в первую очередь...