МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Хочацца ў Падлессе – на Случчыну!

Спадзяёмся, што сярод нас не знойдзецца  людзей цалкам раўнадушных да народнай творчасці. Але ёсць і такія, у  каго ад  адной усяго убачанай работы народнага майстра  іскрыцца ўсмешкай твар, гатова імгненна зайграць душа.Такія людзі не праходзяць міма цікавых фактаў пра народнае мастацтва ў сацыяльных сетках і на старонках газет.  На гэты раз хочацца спыніцца на атрыманай інфармацыі аб тым, як у Падлескім СДК захоўваюць і развіваюць традыцыі народнага ткацтва і  як пасля пачутага хочацца апынуцца ў гэтым цудоўным куточку Беларусі.

Давайце пазнаёмімся з людзьмі, якія робяць наша жыццё разнастайным і па-новаму адкрываюць  яго бачанне , чым асабліва натхняюць. Гэта кіраўнік гуртка па ткацтве Падлескага СДК Сяргей Леанідавіч Шпак, чалавек, улюбёны ў нацыянальную культуру, народныя традыцыі і родную мову. Па ініцыятыве Сяргея Леанідавіча ў Падлескім СДК у мінулым годзе абсталявалі этнаграфічны пакой па ткацтве, са старажытным драўляным ткацкім станком, іншымі прыладамі. Як піша Наталля Селязнёва ў сваім артыкуле на старонках газеты “Слуцкі край” “трапляеш туды і быццам пераносішся ў бабуліну сялянскую хату, дзе зусім хутка пачнуцца вячоркі…”

Загадчыца Падлескага СДК Наталля Міхайлаўна Калечыц расказвае, што ўсе разам работнікі вырашылі стварыць такі пакой, каб знаёміць мясцовых жыхароў з народнымі традыцыямі, рамёствамі, а таксама прызвычайваць і вяртаць іх да духоўных вытокаў.

У Падлескім СДК сабрана шмат матэрыялаў па гісторыі, стварэнні старажытнага нацыянальнага касцюма. У 2017 годзе падчас абласнога свята «Слуцкія паясы» кіраўнік гуртка па ткацтве Сяргей Леанідавіч Шпак  быў адзначаны дыпломам абласнога ўзроўню за рэканструкцыю жаночага аўтэнтычнага касцюма Слуцкага раёна.
У этнаграфічным пакоі сабрана выдатная калекцыя старажытных прылад ткацтва:  ручны ткацкі станок прыкладна пачатку ХХ стагоддзя, ці нават больш ранняга часу,  кросны,  некалькі прылад для намотвання нітак – сукала, вялікая сноўніца – прылада для стварэння асновы вырабу (яе зрабілі па аналогіі старажытнай), а таксама невялікі ручны ткацкі станок са слуцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў, на якім у савецкі час рабілі сувенірныя слуцкія паясы.

Паступова асвоілі старажытную ткацкую тэхніку. Далікатныя льняныя ручнікі, яркія каляровыя палавічкі, іншыя вырабы, прадстаўленыя ў этнаграфічным пакоі, таму пацвярджэнне. Захапілі гэтай справай мясцовых народных умеліц. Цяпер не праходзіць і дня, каб жыхаркі Падлесся Наталля Пятроўна Внукава і Валянціна Мікалаеўна Шахлевіч не зазірнулі ў этнаграфічны пакой, спорыцца-ладзіцца ў іх праца.

На драўляных кроснах Наталля Пятроўна  тчэ прыгожыя палавікі з тканевых стужак. Яна таксама праводзіць майстар-класы для вучняў Падлескага ВПК яслі-сад – сярэдняя школа.

Дарэчы, Наталля Пятроўна прыгожа вышывае стужкамі, яе сяброўка Валянціна Мікалаеўна Шахлевіч таксама ўмеліца ў вышыванні.

Плануецца развіццё дзейнасці гуртка з далейшым прыцягненнем мясцовых жыхароў і школьнікаў. Задумана асвоіць выраб аўтэнтычных ручнікоў, а яшчэ пакрывал, канечне, у традыцыях нацыянальнай культуры, мясцовасці і габелену.

 У суседнім пакоі СДК, як аказалася, чакае свайго часу яшчэ адзін, больш вялікі і магутны, старажытны ткацкі станок…І як тут не стрымацца ад наведвання Падлесся?
***
Дарэчы, кожны, хто завітае ў Падлессе, зможа даведацца пра гісторыю вёскі, цяпер гэта аграгарадок. Кавалачак з мінулага прыадкрыем зараз: тут ёсць  помнік мясцовым жыхарам, якія не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны. Ён стаіць на скрыжаванні  дарог Слуцк-Леніна і Нявязцы-Падлессе. На барэльефах манумента — вобраз жанчыны, якая развітваецца з чатырма сынамі. Прататыпам вобраза маці і яе сыноў стала сяльчанка Соф’я Яцэвіч…

 

Хочацца ў Падлессе – на Случчыну!
Хочацца ў Падлессе – на Случчыну!
Хочацца ў Падлессе – на Случчыну!
Хочацца ў Падлессе – на Случчыну!
Хочацца ў Падлессе – на Случчыну!
Хочацца ў Падлессе – на Случчыну!
Хочацца ў Падлессе – на Случчыну!
Другие новости
«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...

«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.