МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Гармонь – душа народа

Пагутарыць пра гармонь і гарманістаў захацелася пасля знаёмства з кароценькімі расказамі аб музыкантах Старадарожскага раёна ў сацыяльных сетках. Рубрыка “З гармонікам па жыцці” для супольнасці  Старадарожскага раённага цэнтра культуры і адпачынку ВКонтакте ў чарговы раз пацвердзіла:  «Людзі стаміліся ад гламура і бляску, іх заводзіць і весяліць песня пад гармонік”.

Старадарожскі край славіцца творчымі людзьмі. Сярод іх – гарманісты.  У руках гэтых музыкаў гармонік не іграе, а гамоніць, нібы расказвае пра хараство і прыгажосць родных мясцін, пра таленавітых, вясёлых і шчырых баларусаў. Не дзіва, што ад выканання “полек” і “лявоніх” ногі самі просяцца ў скокі. Кожны гарманіст – унікальная асоба.
Так мы пазнаёміліся з гарманістамі –  Мiкалаем Васiльевiчам Брагай і Анатолем Васiльевiчам Кудласевiчам. А сумесна з барабаншчыкам Iванам Iванавiчам Жураўскiм яны па-сапраўднаму ўмеюць весяліць народ.

Гарманіст з вёскі Дражна – Мікалай Васільевіч Брага –  не мысліць сваё жыццё без музыкі. Талентам шчодра адарыла яго прырода. Кожны раз Мікалай Васільевіч укладвае ў выкананне мелодыі часцінку сваёй душы і настрою. Не дзіва, што ад выканання “полек” і “лявоніх” ногі самі просяцца ў скокі.
Дык няхай жа часцей гучыць народная музыка, радуе нас сваімі пералівістымі напевамі!
Для гарманіста з вёскі Шчыткавічы – Мікалая Пятровіча Баравіка – гармонік стаў не толькі любімым заняткам, але і прафесіяй. Больш за 30 год ён адпрацаваў дырэктарам у Шчыткавіцкім сельскім Доме культуры. Мікалай Пятровіч з тых музыкаў, пра якіх кажуць “талент ад Бога”. Не ведаючы музычнай граматы, іграе на гармоніку і баяне, прыгожа спявае. Калі ён бярэ гармонік у рукі – мелодыя сама па сабе ўтвараецца, ільецца, нібы крынічная вада...

Старадарожскія артысты штогод пашыраюць геаграфію сваіх выступленняў, усё часцей выязджаюць за межы Беларусі. Гарманістаў Анатоля Кудласевича, Мікалая Брагу і барабаншчыка Віктара Капачэню цёпла і прыветліва сустракаў расійскі горад Архангельск, дзе яны ўпершыню ўдзельнічалі ва Усерасійскім  фестывалі-конкурсе народнай творчасці «Сметанинские встречи».

Старадарожскія гарманісты былі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі, пагэтаму прыняць удзел у такім фестывалі было для іх ганарова і адказна.  А самай прыемнай нечаканасцю было тое, што іх сустракаў сам пасол Беларусі ў Расійскай  Федэрацыі.

***

Неяк гарманіста папрасілі прадаць любімы інструмент, ён шчыра адмовіў: “У гармоні няма кошту, як няма яго ў бяздонных вачэй, у зорак, у сонца, у месяца (луны)”. І гэта, мабыць, так. Таму працягвайце слухаць шчырых музыкаў, спявайце і танцуйце пад іх вясёлую музыку”.

Славіцца Старадарожская зямля добрымі і вясёлымі музыкамі, імёны якіх мы працягнем далей адкрываць не толькі на Старадарожчыне, але і ў цэлым на Міншчыне.

Гармонь – душа народа
Гармонь – душа народа
Гармонь – душа народа
Другие новости
«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...

«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.