МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Дзень, якім даражаць усе

Май адметны на святы. Хаця Міжнародны дзень сям’і адзначаўся 15 мая, у культурных установах Міншчыны і далей працягваюць праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя самаму каштоўнаму, што ёсць на свеце – сям’і.

Напрыклад, Несвіжскі раённы цэнтр культуры 30 мая 2021 года запланаваў правесці конкурс “Лепшая творчая сям’я”.

 А колькі цёплых імгненняў  падарыў сёлетні Міжнародны дзень сям’і  маладажонам Аляксандру Ігнатчыку і Аксане Бухал, якія афіцыйна 15 мая зарэгістравалі свае адносіны  ў  Старадарожскім ЗАГСе і сталі мужам і жонкай. Пажаданні шчасця, моцнага  кахання, узаемаразумення і згоды маладым гучалі ў такі дзень асабліва цёпла і ўзнёсла.

15 мая, у Міжнародны дзень сям’і , Палац культуры г. Салігорска прымаў эстафету абласнога творчага марафона  "ART - MIX" "Голос искусства". Дзеці і падлеткі, студэнты і працуючая моладзь, сем’і з дзецьмі, дарослыя і пажылыя – для ўсіх знайшлося нешта цікавае  сярод мноства разнастайных мерапрыемстваў.    

17 мая ў Старадарожскім РЦКіА  на чарговым занятку аматарскага аб’яднання “Забава” прайшоў інфармацыйны ўрок “Здаровы лад жыцця – здаровая моцная сям”я!”. Рабяты абмеркавалі 10 важных правіл сямейных каштоўнасцей і паўдзельнічалі ў гульнёвай праграме “Аленький цветочек”.

14 мая ў Пагосцкім СДК Бярэзінскага раёна было арганізавана спартыўнае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, дружалюбнай атмасферы. Вясёлыя конкурсы і эстафеты напоўнілі пазітывам дзяцей і дарослых.

Пералік мерапрыемсваў можна прадоўжыць. Важна для кожнага з іх адно: ўсе яны накіраваны на тое, каб кожная сям’я была моцнай, надзейнай і шчаслівай.

Дзень, якім даражаць усе
Дзень, якім даражаць усе
Дзень, якім даражаць усе
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...