МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

«Да суседзяў на бяседу»

Здаўна, у доўгія зімовыя вечары, аднавяскоўцы збіраліся  ў адной  хаце на пасядзелкі. Займаліся рукадзеллем, вялі размовы, спявалі песні, танчылі, гулялі ў гульні.

18 лютага на базе Стара-Барысаўскага сельскага Дома культуры прайшла традыцыйная раённая фальклорная сустрэча «Да суседзяў на бяседу». На мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі гурткоў па фальклоры і ДПМ устаноў культуры Барысаўскага раёна, а таксама аматары традыцыйнай беларускай культуры.

 Сустрэла гасцей гаспадыня (А.М. Загорская) і запрасіла   ў «беларускую хатку». У першай частцы гледачы змаглі ўбачыць адзін з сямейных абрадаў-хрэсьбіны. Удзельніцы фальклорнага гурта «Папараць-кветка» у поўнай меры змаглі перадаць усю пяшчотнасць, хараство і святочнасць  гэтага сямейнага абраду. Атмасферу таго часу стваралі: стылізаванае пад вясковую хату памяшканне з печкай, старадаўнімі ручнікамі і сталом з  ільняным абрусам,  традыцыйныя  народныя спевы і танцы.

У другой палове мерапрыемства ўдзельнікі дзіцячага  фальклорнага гурта «Беларусачка» прадэманстравалі тэатралізаваную пастаноўку  «Грамніцы». З песнямі, карагодамі,  трымаючы ў руках срэценскую свечку, «Беларусачкі» паказалі: хоць да лета яшчэ ёсць  час, але сонца, якое ўстае ўсё раней і коціцца па небе ўсё вышэй, упарта нагадвае: час рыхтавацца да працы. Як казалі ў народзе : «Калі вясной не будзе як сеяць- то восенню не будзе чаго жаць».

Прыгожым завяршэннем фальклорнай сустрэчы стала імправізаваная майстэрня па стварэнні лялькі «Берагіня» пад кіраўніцтвам майстрыцы  Т.Р. Дзямідчык. Прысутныя даведаліся аб гісторыі з'яўлення лялькі, яе вельмі важнай ролі ў жыцці сялянскай сям’і. Кожны ўдзельнік змог стварыць свой асабісты сямейны абярэг.

 «ДА СУСЕДЗЯЎ НА БЯСЕДУ»
 «ДА СУСЕДЗЯЎ НА БЯСЕДУ»
 «ДА СУСЕДЗЯЎ НА БЯСЕДУ»
 «ДА СУСЕДЗЯЎ НА БЯСЕДУ»
 «ДА СУСЕДЗЯЎ НА БЯСЕДУ»
 «ДА СУСЕДЗЯЎ НА БЯСЕДУ»
 «ДА СУСЕДЗЯЎ НА БЯСЕДУ»
 «ДА СУСЕДЗЯЎ НА БЯСЕДУ»
 «ДА СУСЕДЗЯЎ НА БЯСЕДУ»
 «ДА СУСЕДЗЯЎ НА БЯСЕДУ»
 «ДА СУСЕДЗЯЎ НА БЯСЕДУ»
Другие новости
«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...

«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.