МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

“Чароўны куфэрак” адкрыўся!

Сёння на Любаншчыне распачаў сваю работу 13-ы па ліку абласны фестываль дзіцячага тэатральнага мастацтва “Чароўны куфэрак - 2021”.  Тры дні лепшыя дзіцячыя драматычныя і лелечныя тэатры Міншчыны будуць паказваць сваё майстэрства. Выступленні пройдуць на сцэнічных пляцоўках Сароцкага СДК, раённага цэнтра культуры, Любанскай дзіцячай школы мастацтваў.

Прапануецца ўвазе шмат спектакляў, у тым ліку па творах айчынных аўтараў. Гэта і «Калядныя прыгоды Кубліцкага і Заблоцкага» Пятра Васючэнкі, «Прыгоды трох парасят» Ніны Мацяш, «Вясёлы звярынец» Уладзіміра Ягоўдзіка і іншыя. Узорны тэатр «Летуценнікі» Любанскай дзіцячай школы мастацтваў падрыхтаваў пастаноўку «Адчыніце, казляняткі» па п’есе Петруся Макаля.

На мерапрыемства ў якасці гасцей запрошаны вучэбная творчая тэатральная майстэрня «ТэаЛіс» Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, узорны тэатральны калектыў «Форум» Гарадоцкай дзіцячай школы мастацтваў і народны тэатр лялек «Капялюш» цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры з Наваполацка. Удзельнікі і гледачы фестывалю убачаць спектакль Мінскага абласнога драматычнага тэатра "Хайп" па п'есе сучаснага беларускага драматурга.

Слоганам фестывалю сталі вядомыя словы Уладзіміра Караткевіча: «Калі кожны чалавек зробіць другому маленькае дзіва, то свет стане светам дзіваў». Незабыўным момантам фестывалю будзе паэтычны праект «Матчына душа». Конкурсныя чытанні  ацэніць журы з ліку дзяцей-гледачоў. І ацэньваць яны будуць  не толькі выступленні сваіх равеснікаў, а таксама касцюмы і дэкарацыі. Дзеці самі вядуць і суправаджаюць фестываль.

Узначальвае журы фестывалю акцёр драматычнага тэатра і кіно, загадчык кафедры рэжысуры тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віталь Катавіцкі.

У межах фестывалю пройдзе «Тэатральны Алімп», своеасаблівая дыскусія аб шляхах развіцця дзіцячага тэатра, творчых пошуках, навацыях.

Несумненна, што і ў гэты раз праз фестываль гледачам будзе   данесена багацце і разнастайнасць айчыннай культуры і  літаратуры.

 “Чароўны куфэрак” адкрыўся!
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...