МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Чарнобыль – наш боль

35 гадоў назад адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. Яе наступствы ў той ці іншай меры закранулі многія краіны. Ад буйнейшай тэхнагеннай аварыі ў гісторыі чалавецтва Беларусь пацярпела больш за ўсіх. Памяць ахвяр чарнобыльскай трагедыі ўшанавалі ў Мінску і іншых гарадах краіны. Установы культуры таксама прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах.
Напрыклад, у сацыяльных сетках на старонцы ДУ “Бярэзінскі раённы цэнтр культуры” напісана: 26 красавіка ўжо 35 гадоў пазначаны “чорным” колерам на календары. Менавіта ў гэты дзень аддана і смела ўвайшоў у смяротнае ядзернае пекла баявы разлік пажарнай службы горада Прыпяць. Пажарныя падымаліся змагацца з агнём, але не ведалі, што ідуць на сустрэчу са смерцю. У ліку першых ліквідатараў і камандзір аддзялення Васіль Ігнаценка…
Памяць пра героя-пажарнага Васіля Ігнаценку ўвекавечана ва ўсёй краіне. Яго імя носяць вуліцы ў Беразіно, Брагіне і Мінску. У Беразіно на вуліцы Ігнаценка ўстаноўлена памятная дошка. Тут і прайшоў мітынг-рэквіем у гонар героя-пажарнага, яго таварышаў па службе, усіх тых, хто прайшоў праз ядзернае пекла.
… Васілю Ігнаценка было 25 гадоў. Ён назаўсёды застаўся маладым ў нашай памяці.
Родныя Васіля Ігнаценкі жывуць у Беразіно. Бо праз пэўны час іх вёска Сперыжжа на Брагіншчыне трапіла ў зону адсялення. На мітынг-рэквіем прыйшла матуля Васіля — Таццяна Пятроўна, сястра — Наталля.
Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1986 года "За мужныя і самаадданыя дзеянні, праяўленыя пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ліквідацыі яе наступстваў”, Васіль Ігнаценка пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. У Брагіне адважнаму пажарнаму ўсталяваны помнік.
Ахвяр Чарнобыльскай катастрофы ўшанавалі ў Мінску. Кожны год ліквідатары, работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, курсанты ўніверсітэта грамадзянскай абароны, юныя выратавальнікі збіраюцца ў сталіцы на мітынг. І ў гэты раз на вуліцы Ігнаценка ў сталіцы адбылося памятнае мерапрыемства. Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі нагадаў, што першы, самы жорсткі ўдар, узялі на сябе персанал АЭС і пажарныя, якіх называюць “шарэнгай №1”, – Віктар Кібёнак, Уладзімір Правік, Мікалай Ціцянок, Уладзімір Цішура, Мікалай Вашчук, Васіль Ігнаценка. Па словах міністра, сучасныя выратавальнікі павінны памятаць аб тых героях аварыйна-пажарных выратавальных служб, якія ліквідавалі наступствы той страшнай катастрофы.
І вельмі хацелася б, каб наша памяць засцерагла нас ад падобных трагедый, а будучыя пакаленні заўсёды адчувалі сябе вясёлымі і шчаслівымі на сваёй зямлі. 

Чарнобыль – наш  боль
Чарнобыль – наш  боль
Чарнобыль – наш  боль
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...