МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Чалавек праслаўляецца сваім талентам і майстэрствам

А хіба можна прайсці міма людзей, якіх прырода адарыла гэтымі здольнасцямі? Здаецца, не. Прачытаўшы пра майстэрню пад адкрытым небам, што ў Нясвіжскім раёне, адразу захацелася данесці інфармацыю аб працуючых тут таленавітых майстрах да больш шырокай аўдыторыі. Прачытаем як аб гэтым расказала раённая газета “Нясвіжскія навіны”:

– Сёння пляцоўка ля раённага цэнтра народнай творчасці аграгарадка Заазер’е прыцягвае ўвагу прахожых і праязджаючых міма людзей.Тут пад адкрытым небам размясціліся нарыхтоўкі драўніны, якая з кожным днём у руках майстроў усё больш ператвараецца ў казачных персанажаў і герояў паданняў.
“Чаруе” над кавалкамі драўніны вядомы на Нясвіжчыне майстар разьбы па дрэве, выкладчык аддзялення графічнага дызайну Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Алег Пракарына. Побач з ім працуюць майстры: Леанід Сянько са Стаўбцоўшчыны, Алег Шапель са Слуцка, Святаслаў Няхайчык з Барысаўшчыны і Віталь Буко са Студзёнак Нясвіжскага раёна.
Звычайна фігуры выконваюцца з рознай драўніны. На гэты раз у руках мастакоў – ясень. Гэта высокаэкалагічная драўніна, якую майстры цэняць за трываласць і пругкасць.
Захапленне разьбой у майстроў пачалося па-рознаму. Але ў кожнага гэта пачуццё перарасло ў прагу авалодаць сакрэтамі майстэрства і імкненне працаваць ў розных накірунках. Разьба па дрэве, безумоўна, уключае маленькія таямніцы і майстэрскія прамудрасці мастака. Асаблівыя пачуцці выклікаюць драўляныя скульптуры, якія выконваюцца для дзяцей. Гэта наступныя работы майстроў: гаспадар лесу і дрымучага гушчару Лесавік, адзін з самых буйных драпежнікаў – Мядзведзь, прадвеснік вясны і сімвал Беларусі – Бусел, дружная жыццёвая і казачная пара –  Дзед і Бабка, кампазіцыя “Нясвіж стаіць на плячах старажытных сарматаў” і іншае. Усе гэтыя вобразы-фігуры паступова ажываюць, дзякуючы здольным рукам майстроў.
Новыя драўляныя скульптуры выконваюцца па ініцыятыве раённай улады і ў хуткім часе яны размесцяцца на адной з дзіцячых пляцовак, дзе гаспадарамі будуць маленькія несвіжане.
А пакуль ўсё знаходзіцца ў стадыі эскізаў. Прахожыя могуць любавацца механізаванай работай майстроў, з-пад умелай пілы ў якіх нараджаецца элемент за элементам.

Чалавек праслаўляецца сваім  талентам і майстэрствам
Чалавек праслаўляецца сваім  талентам і майстэрствам
Чалавек праслаўляецца сваім  талентам і майстэрствам
Чалавек праслаўляецца сваім  талентам і майстэрствам
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...