МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Абласны Савет дырэктараў

ДУК “Уздзенскі раённы дом культуры” зараз прымае ўдзельнікаў абласнога Савета дырэктараў раённых метадычных службаў Мінскай вобласці. Тэма сустрэчы "Традыцыйныя каштоўнасці і сучаснае мастацтва як сродак выхавання дзяцей і падлеткаў". Работа распачалася творчай сустрэчай пад назвай “Літаратурная прышчэпка”. Далей для гасцей арганізавана аглядная экскурсія па ўстанове, дзе яны азнаёмяцца з умовамі працы для арганізацыі творчай дзейнасці. Наведаюць выставачную залу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і памяшканне для правядзення рэпетыцый узорнага лялечнага тэатра “Теремок” і іншае.

Пасяджэнне савета плануецца правесці на працягу дзвюх гадзін. З тэмай “Рэгіянальная культурная палітыка Уздзеншчыны ў сучасных умовах” выступіць А.Г. Спірына, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама. Дырэктар  ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” І.Р. Пазняк раскажа аб праблемных аспектах арганізацыі аматарскай творчасці па выніках I квартала 2021 года  і перспектывах развіцця.

Тэма выступлення загадчыка  інфармацыйна-аналітычнага аддзела ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” В.А. Навахрост  - “Аб выніках маніторынгу кантэнту сайта і старонак клубных устаноў у сацыяльных сетках”. Аб эфектыўнасці работы аматарскіх калектываў мастацкай творчасці ўдзельнікі абласнога Савета дырэктараў даведаюцца з выступлення  загадчыка аддзела аматарскай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці  ДУ “Мінскі  абласны цэнтр народнай творчасці” І.У. Шыбут.

Прэзентацыю міжведамасных грамадска-культурных праектаў “Быць здаровым, жыць актыўна – гэта модна, пазітыўна”, “Культура без межаў”, “Тэрыторыя карыснага ўзаемадзеяння”, якія рэалізуюцца ўстановамі культуры Салігорскага раёна, зробіць  дырэктар ДУК “Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна А.В. Шэўчык.

Цікавай чакаецца відэавандроўка аб творчай дзейнасці дзіцячых калектываў аматарскай творчасці Уздзенскага раёна, а таксама міні-прэзентацыя творчай дзейнасці ДУК “Уздзенскі раённы дом культуры” і ДУА “Уздзенскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі “ пад назвай “Без межаў”.

Абяцае шмат прыемых момантаў наведванне Хатлянскага сельскага дома культуры, дзе удзельнікі  абласнога Савета дырэктараў азнаёмяцца з работай сельскай установы культуры. У праграме  “Бабуліны забавуліны”  іх чакаюць  сямейна абрадавыя і каляндарна-абрадавыя песні і танцы сумесна з народным фальклорным калектывам  “Крынічанька”.

У аграгарадку Дзешчанка госці даведаюцца аб вопыце работы Дзешчанскага  цэнтра вольнага часу і ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Дзешчанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, які заключаецца ў адзіным накірунку супрацоўніцтва і ўзаемаадносін устаноў культуры і ўстаноў адукацыі ў выхаванні  сродкамі мастацкага выхавання.

Тут жа адбудуцца квэст-экскурсія ў школьны “Музей бульбы” і паказальнае выступленне агітбрыгады, творчая прэзентацыя фарміраванняў Дзешчанскага цэнтра вольнага часу.

Абласны Савет дырэктараў абяцае прайсці плённа і творча, з карысцю для далейшай работы ўстаноў культуры вобласці.

Абласны Савет дырэктараў
Абласны Савет дырэктараў
Абласны Савет дырэктараў
Абласны Савет дырэктараў
Абласны Савет дырэктараў
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...