Клікаць ці гукаць вясну было добрай традыцыяй нашых продкаў. Усе дзеі гэтага старажытнага абраду былі накіраваны на абуджэнне зямлі, набліжэнне цяпла і ўшанаванне птушак, якія, як лічылася, “прыносяць вясну на крылах”.
На працягу тыдня метадысты аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю ГУ “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна разам з удзельнікамі клуба беларускай гульні “Весялінка”, музычна-паэтычныага клуба “Вытокі”, краязнаўчага клуба “Беларуская хатка” ладзілі абрад “Гуканне вясны”. Дзеці з задавальненнем рабілі папяровых птушак, затым развевешвалі іх на дрэвах, спявалі песні-заклічкі, падкідалі на абрусе галёпы (печыва ў выглядзе птушак), гулялі ў гульні і вадзілі традыцыйныя карагоды.
Ніхто не застаўся абыякавым да гэтага маляўнічага абраду.
Больш фотаздымкаў тут - https://vk.com/album-73461052_278519347
Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...
1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.