Выстава грамафонаў «Гукі мінулага» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Выстава грамафонаў «Гукі мінулага»

8 лістапада (серада) 2023 года ў 17:30 у мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» мае адбыцца адкрыццё выставы грамафонаў «Гукі мінулага».

 

Гукі мінулага можна будзе не толькі пачуць у галерэі «Цэнтр», але і ўбачыць механізмы, якія іх узнаўляюць.

З 8 лістапада распачынае працу выстава, на якой дэманструюцца патэфоны, якія бытавалі на тэрыторыі Беларусі ў 1920-1960-х гг. Ідэя выстаўкі ў тым, каб паказаць элементы гарадской культуры савецкага перыяду: з’яўленне патэфонаў было важнай культурнай з’явай у жыцці народа. Прадстаўленыя музычныя апараты былі створаны пераважна на прадпрыемствах СССР. Большасць патэфонаў знаходзяцца ў працоўным стане, у сувязі з гэтым, падчас творчых сустрэч, у наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з рэпертуарам і выканаўцамі савецкага перыяду, а галоўнае з непаўторным гучаннем музыкі мінулай эпохі на пласцінках.

Патэфоны сталі папулярны ў пачатку ХХ ст., як тэхнічнае прыстасаванне, якое зрабіла праслухоўванне музыкі больш даступным. Пад прайграванне пласцінак танчылі, як у кватэрах, так і на невялікіх танцавальных пляцоўках. Для гэтага нават не было патрэбна электрычнасці! Патэфоны сёння магчыма параўнаць з сучаснымі смартфонамі з плэйлістамі, стаўшымі спадарожнікамі чалавека ХХІ ст. Скрынка з патэфонам таксама дастаткова лёгка пераносілася ў любое неабходнае месца.

Патэфон, як унікальны аб’ект, аб’ядноўвае дасягненні тэхнічнай думкі, прагу людзей да музыкі і танцаў, матэрыяльную культуру людзей першай паловы ХХ ст.

У экспазіцыю ўвайшлі патэфоны з прыватнай калекцыі Уладзіміра Бярберава, этнографа, калекцыянера, музыкі.

Выстава працуе з 8 лістапада па 10 снежня 2023 г.

 

Творчыя сустрэчы (расповяд калекцыянера і праслухоўванне музыкі) адбудуцца:

пачатак у 12 гадзін

11 лістапада (субота), 12 лістапада (нядзеля)

18 лістапада (субота), 19 лістапада (нядзеля)

 

Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»

Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4

Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00

Тэл. 8017 342 50 76              @gallery_centre

Кошт уваходнага білета – 3 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета – 1 руб.