Адкрыты фестываль беларускай дзіцячай творчасці «СКАРБЫ РОДНАГА КРАЮ»
27 мая дзіцячы цэнтр культуры «РАСТОК» прымаў гасцей на адкрытым фестывалі беларускай дзіцячай творчасці «Скарбы роднага краю», прысвечаным Году міру і стварэння.
Удзельнікі фестывалю прыехалі з розных куткоў Беларусі: Мінска, Маладзечна, Ліды, Смаргоні, Ракава, Валожына, Вілейкі, Івянца, Вішнева, Калодзішчаў.
Нездарма кажуць: «Танцы, песні, карагоды — не выходзяць з моды».
А калі яны, заснаваныя на падмурку народных традыцый, ды падмацаваныя шчодрым талентам і адданасцю саміх выканаўцаў, то будзе жыць і квітнець народная спадчына.
У рамках фестывалю праводзіўся экспрэс-конкурс «Гліняны цуд», майстар-клас па выцінанцы, выстава вырабаў па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, маляванка на аснове народных традыцыйных матываў, фэйс-арт.
Фотадымак на памяць можна было зрабіць на фотазоне «Беларуская хатка».
Свята атрымалася прыгожым і шматлюдным.Усё прайшло на пазітыве, пад знакам сяброўства.