Крыварот Тамара Ігнацьеўна — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Крыварот Тамара Ігнацьеўна

Народны майстар Беларусі

Тамара Ігнацьеўна ўвесь час беражліва адносілася да самаробных рэчаў, якія засталіся ёй у спадчыну ад матулі: капы, рушнікі, абрусы, ткацкі станок, які рабіў яшчэ сваімі рукамі яе тата Несцяровіч Ігнат Фадзеевіч.
Майстэрству вучылася у сваёй маці, Аляксандры Міхайлаўны - рабіць аснову, запраўляць ткацкі станок і ткаць, так дапамагаючы ёй Тамара Ігнацьеўна асвоіла гэта рамяство.
Тамара Ігнацьеўна пачала актыўна займацца ткацтвам з 2006 года, адкрыўшы для сябе ў гэтым відзе рамяства магчымасці для творчай самарэалізацыі. Яна з’яўляецца актыўным удзельнікам ў мясцовых, раённых, абласных, а таксама і рэспубліканскіх творчых мерапрыемствах.

Тамара Ігнацьеўна праводзіць майстар-класы па ткацтве з дзецьмі, падлеткамі і нават з дарослымі. Майстрыха выкарыстоўвае старынныя прыемы з сучаснымі пажаданнямі моладзі, каб зацікавіць яе.
Яна адраджае і захоўвае традыцыі беларускага ткацтва, перадае свой вопыт маладому пакаленню.