СЯМ’Я… ПЛАНЕТА ЗЯМЛЯ — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

СЯМ’Я… ПЛАНЕТА ЗЯМЛЯ

СЯМ’Я… ПЛАНЕТА ЗЯМЛЯ

Запрашаем наведаць выставу арт-аб’ектаў Сяргея Шыла з 25 студзеня па 12 лютага ў галерэі «Цэнтр» МАЦНТ.
Адкрыццё адбудзецца 25 студзеня а 17 гадзіне.
Сяргей Шыла — дызайнер, мастак, бард, паэт…член ГА «Беларускі саюз дызайнераў», АГА «Творчы саюз мастакоў Расіі”. Мае адукацыю эканаміста і інжынера. Стаў мастаком і дызайнерам праз самаадукацыю. Спецыялізуюецца на канцэптуальных праектах, экспазіцыйным дызайне.
Увазе гледача прапаноўваецца экспазіцыя з арт-аб’ектаў, у якіх увасобіліся думкі мастака аб будучыні, лёсе планеты Зямля, глабальных праблемах чалавецтва.
Сяргей Шыла калекцыянуе рэчы матэрыяльнай культуры мінулага, якія знаходзяць новае прачытанне праз творчыя дапаўненні аўтара. У сценах сучаснай выставачнай залі актуальна гучаць і нараджаюць новыя сэнсы кавалкі старога драўлянага плоту, сцяны, прылады працы з сялянскага побыту…