Выстава «Скарбонка ўпрыгажэнняў»
5 лістапада (чацвер) 2026 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» у 18.00 адбудзецца адкрыццё выставы «Скарбонка ўпрыгажэнняў»
Упрыгажэнні ва ўсе перыяды цікавілі жанчын, нездарма пярлінамі археалагічных калекцый музеяў з’яўляюцца менавіта фрагменты бранзалетаў, пацеркі і падвескі, пярсцёнкі і зашпількі… Прыгожыя і вытанчаныя вырабы не толькі напаўняюць асаблівай энергіяй, але і дазваляюць праявіць сваю індывідуальнасць, надаюць упэўненасць і псіхалагічнаю абарону іх уладальніцам. Канцэпцыяй выставы стала адлюстраванне непарыўнасці традыцый па стварэнню ўпрыгажэнняў. Спецыфічнымі часовымі «капсуламі» з’яўляюцца вітрыны з сярэдневечнымі экспанатамі; палічкі з упрыгажэннямі, які насілі беларускія вясковыя і гарадскія прыгажуні ў ХІХ ст.; сучасныя рэплікі і пераасэнсаванні ўпрыгажэнняў з традыцыйных строяў; вырабы сучасных прафесійных мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
На выставе паказаны ўпрыгажэнні розных тыпаў, створаныя ў шырокім дыяпазоне тэхнік і матэрыялаў, не толькі «класічныя» — метал, шкло, кераміка, шоўк і «народныя» — бісер, карункі, саломка, але і «авангардныя» — мыла, валасы, асколкі посуду.
Удзел у выставе прынялі музейныя ўстановы (ДУ «Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе», ДУ «Мінскі абласны краязнаўчы музей»), прыватныя калекцыянеры, якія захоўваюць этнаграфічныя экспанаты, майстры з устаноў культуры Мінскай вобласці (ДУ «Дзяржынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці», ДУК «Маладзечанскі раённы цэнтр рамёстваў», ДУК «Лагойскі раённы цэнтр культуры», ДУК «Раённы цэнтр народнай творчасці», г. Барысаў, ДУ «Капыльскі раённы цэнтр культуры»), Народныя майстры Рэспублікі Беларусь: Таццяна Пархамчук, Вольга Пілецкая, Раіса Раманеня, беларускія мастакі і рамеснікі, якія займаюцца стварэннем упрыгажэнняў, а таксама і маладое пакаленне — навучэнцы УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў».
Выстава з’яўляецца своеасаблівым падарункам для жанчын, дзе яны змогуць задаволіць сваю дапытлівасць, пачарпнуць ідэі і, канешне, атрымаць візуальную асалоду.
Выстава працуе з 5 па 29 лістапада 2026 г.
Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»
Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4
Час працы: пяняделак-пятніца: 11:00 — 19:00
Тэл. 8017 342 50 76 @gallery_centre
Кошт уваходнага білета – 5 бел.руб., ільготнага білета – 2 бел.руб.