Выстава пераможцаў VI Міжнароднага адкрытага фестываля-выставы дзіцячай творчасці «Свет, у якім я жыву…»
З 14 студзеня (серада) 2026 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» распачне сваю працу выстава пераможцаў VI Міжнароднага адкрытага фестываля-выставы дзіцячай творчасці «Свет, у якім я жыву…»
Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці кожны год ладзіць мерапрыемствы, скіраваныя на падтрымку мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Фестываль-выстава, арганізаваная ДУА «Лагойская дзіцячая школа мастацтваў» рэгулярна праводзіцца з 2019 года і прысвечана міжнароднаму дню мастака. Праект аб’яднаў юных мастакоў Рэспублікі Беларусь, Расійская Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пераможцы фестывалю неаднаразова дэманстравалі свае творы на пляцоўках сталіцы і рэспублікі. У галерэі «Цэнтр» глядач зможа пазнаёміцца з малюнкамі 60 аўтараў, выкананых у розных графічных і жывапісных тэхніках, дзе творцы раскрываюць свае бачанне стваральнага свету, які імкнецца да міру і дабрыні.
Удзельнікі фестывалю творча пераасэнсоўваюць «свет, у якім жывуць». У іх працах знайшлося месца і прыродзе, і гістарычным мясцінам і персанажам, мы бачым сюжэты з будняў вёскі і горада, а таксама партрэты родных і сяброў маладых мастакоў.
Экспазіцыя выставы, дапамагае зазірнуць у свет дзяцінства, яна безумоўна будзе цікава дарослым, у тым ліку выкладчыкам студый, а юныя гледачы змогуць убачыць прыклад настойлівай творчай працы, якая прыводзіць да добрага выніку — перамогі ў міжнародным праекце і ўдзелу ў выставе ў цэнтры нашай сталіцы.
Святочная сустрэча з нагоды адкрыцця выставы і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 22 студзеня ў 13.00 (уваход вольны).
Выстава працуе з 14 студзеня па 1 лютага 2026 г.
Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»
Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4
Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
Тэл. 8017 342 50 76 @gallery_centre
Кошт уваходнага білета – 3 бел. руб. (поўны), 1 бел. руб. (ільготны).