Напеў зямлі маёй 2025 — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Напеў зямлі маёй 2025

6 снежня 2025 года горад Салігорск вітаў удзельнікаў і гасцей ХХІ фестывалю народнай творчасці Мінскай вобласці «Напеў зямлі маёй». Гэты фестываль – адна з самых адметных фестывальных старонак Міншчыны – ахоплівае ўсю жанравую палітру народнага мастацтва, папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў.

У конкурснай праграме прымалі ўдзел аматарскія калектывы з усіх 22 рэгіёнаў Міншчыны и горада Жодзіна. Кожнаму з іх прадставілась магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм.

Патрабаванні да конкурсу з кожным фестывалем растуць. У гэтым годзе для ўдзелу ў конкурснай праграме неабходным абавязковым патрабаваннем для аддзелаў культуры, аддзелаў (упраўлення) ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых і Жодзінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў з’яўлялася аўтарская песня, напісаная менавіта дзеля фестывалю. Для стварэння нумару дапускалася выкарыстанне твораў паэтаў-землякоў – выхадцаў з раёнаў-удзельнікаў і іншых раней не выкарыстаных вершаў. Арыгінальная музыка так сама павінна быць створана для фестывалю.

Адкрывала абласны фестываль начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Канстанцінаўна Шахоцька.

У склад кампетэнтнага журы пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр імя М.Я.Фінберга» Максіма Мікалаевіча Расохі ўвайшлі:

Начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, сустаршыня журы Ала Канстанцінаўна Шахоцька;

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, старшы выкладчык кафедры духавой музыкі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» Касцючэнка Сяргей Мікалаевіч;

Мастацкі кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля беларускай песні «Церніца» імя Іосіфа Несцяровіча, выкладчык кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў» Юхновіч Павел Уладзіміравіч;

Папулярная беларуская спявачка, артыстка-вакалістка вышэйшай катэгорыі Дзяржаўнага Маладзёжнага тэатра Эстрады, уладальнік медаля Францыска Скарыны Гюнэш Абасава;

Педагог-харэограф вышэйшай катэгорыі цыклавой камісіі «харэаграфічнае мастацтва (танец)», установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў», лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў,  балетмайстар рэспубліканскіх мерапрыемстваў Шчучко Таццяна Мікалаеўна;

Усе калектывы паказалі высокі узровень падрыхтоўкі і прадэманстравали адметныя і самабытныя конкурсныя выступы.

Пакуль журы прымала рашэнне аб выніках фестывалю, сваёй творчасцю гледачоў радаваў Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль «Купалинка».

Гран-пры фестывалю, сертыфікат на мікрааўтобус, атрымалі творчыя калектывы Бярэзінскага раёна.

Дыплом лаўрэата І ступені атрымалі творчыя калектывы Барысаўскага раёна.

Дыплом лаўрэата II ступені атрымалі творчыя калектывы Капыльскага раёну.

Дыплом лаўрэата IIІ ступені атрымалі творчыя Мядзельскага раёну.

  • Фотаматэрыалы належаць ДУ «Рэдакцыя газеты «Шахцёр» shahter.by