Лекцыя «КаптурОК. Галаўныя ўборы каптуровага тыпу» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Лекцыя «КаптурОК. Галаўныя ўборы каптуровага тыпу»

Спікер: Наталля Сухая — мастачка па тэкстылю, даследчыца народнага адзення, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, народны майстар Рэспублікі Беларусь па выцінанцы.

Лекцыя распавядзе пра разнастайнасць шытых з тканіны галаўных убораў жанчын Міншчыны, Беларусі і памежжа.
Чапец, шапка, капар, каптур, павойнік… гэта кроеныя і шытыя з тканіны, па-рознаму дэкараваныя, вельмі цікавыя па канструкцыі і дэкору.
Мы абмяркуем:
— рэгіянальныя асаблівасці і распаўсюджанне,
— тыпы крою і спосабы нашэння,
— месца ў комплексе этнаграфічнага адзення.

! Некаторыя рэканструкцыі можна будзе прымерыць.

Колькасць месцаў абмежаваны. Папярэдні запіс абавязковы. Кошт білета 10 бел.руб.

Наведванне лекцыі і дэма-класа толькі па папярэдняму запісу: у працоўны час (9.00-17.00) па тэлефонам 8017 342 50 76; 8017 377 40 91
або праз паведамленні ў інстаграм галерэі @centre_gallery
Колькасць удзельнікаў абмежавана.