Новыя пабеды
Заслужаны аматарскі калектыў ансамбль народнай музыкі «Спадчына» ДУ «Дзяржынскі ГДК» стаў пераможцам Міжнароднага фестывалю «Адмиралтейская звезда», які прайшоў ў Казані з 26 па 29 мая.
Дзяржынскія музыкі прыўнеслі беларускі каларыт ў нацыянальную разнастайнасць калектываў, якія выступалі на конкурснай сцэне. Удзел у фестывалі прынёс «Спадчыне» не толькі першае лаурэатскае месца, але і паспрыяў культурнаму абмену паміж шматлікімі народамі Расіі і Татарстана і ўмацаванню міжнародных сувязей. Ансамбль пазнаёміў журы, удзельнікаў і гледачоў з лепшымі ўзорамі беларускай музычнай культуры і зацікавіўся традыцыямі і майстэрствам іншых калектываў. Яркія і насычаныя ўражанні ад паездкі і абмен творчым вопытам зарадзілі артыстаў творчым энтузіязмам да новых дасігненняў. Шчыра віншуем удзельнікаў ансамбля з паспяховым выступам на міжнароднай пляцоўцы і заслужанай перамогай!
Выражаем большую благодарность руководству ЧУП «МАВ» и ООО «Интертрансавто» за поддержку талантливых исполнителей Дзержинщины и помощь в осуществлении поездки на фестиваль. Вместе мы делаем культурную жизнь нашего района более насыщенной и интересной!