Уласік Валянціна Канстанцінаўна — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Уласік Валянціна Канстанцінаўна

Народны майстар Беларусі

Валянціна Канстанцінаўна ўсе навыкі пякарскай скульптуры атрымала ад сваёй маці і бабулі.
З 1980 года пачала сама выпякаць цуды з цеста: вясельныя караваі, пірагі на розныя тэмы па матывах паэмы Я. Коласа “Новая зямля”, баек К.Крапівы, і розныя дробязныя фігуркі: каштаны, арэшкі, суніцы, грыбочкі, ружы, і многае іншае. Удзельнік народнага клуба “Пралеска”. З гэтага часу прымала ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах ладжаных клубам. Таксама прымала ўдзел у выставе народнай творчасці на ВДНГ у Маскве. Не аднаразова дэманстравала свой талент у Польшчы, Германіі, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Галандыі, Украіне і іншых краінах свету.

За сваю сумленную працу Валянціна Канстанцінаўна ўзнагароджана Знакам Міністэрства Культуры і ЦК прафсаюзаў работнікаў культуры, медалём Лаўрэата Усесаюзнай творчасці і многімі іншымі ўзнагародамі.
Сваё майстэрства перадала дачцэ Наталлі і зяцю Сргею Таболіч, унучкам Людміле і Марыне, і нават праўнучцы. Якія зараз творча займаюцца ўсімі відамі пякарскай скульптуры.