Сцепановіч Вольга Уладзіміраўна — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Сцепановіч Вольга Уладзіміраўна

Народны майстар Беларусі

Здаўна славіцца сваімі таленавітымі людзьмі, сапраўднымі самародкамі Нясвіжчына. Ледзь не пад кожным дахам – свае стваральнікі новых мастацкіх скарбаў.
Адна з іх - Вольга Уладзіміраўна Сцепановіч - чалавек апантаны фантазіяй і натхненнем, акрылёны любімай справай – вышыўкай. Вольга Уладзіміраўна – натура творчая. Сёння майстрыха закаханая ў беларускі арнамент – непаўторныя ручнікі, вышытыя іконы і пейзажныя матывы. Яркая, самабытная творчасць Вольгі Сцепановіч вабіць вока і радуе душу, выклікае добрыя пачуцці і словы.
Навучылася Вольга Ўладзіміраўна ўсяму гэтаму майстэрству ў дзяцінстве ад сваёй любімай бабулькі. Гэтыя ўрокі не прайшлі дарэмна, і навыкі атрыманыя на іх, ужэ ў дарослым жыцці, не толькі спатрэбіліся, а ў многім вызначылі яе далейшы творчы шлях. Вольга Уладзіміраўна да цяперашняга часу захоўвае ў памяць аб бабулі некаторыя яе работы.

Незаметна прайшлі годы дзяцінства, за імі – вучоба ў сярэдняй школе, потым пяць год навучання ў ВУЗе – і пачалася працоўная дзенасць – спачатку метадыстам  былога Дома піянераў (цяпер Цэнтр дадатковай адукацыі), а потым узначаліла гэты калектыў. Акрамя працы кіраўніка, вяла гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Здаецца, што няма межаў магчымасцям гэтага чалавека і яе энергіі. Уся любоў да жыцця, людзей, творчасці і роднай зямлі – уся ў яе вачах прамяністых і споўненых шчасцем.

Кватэра Вольгі Ўладзіміраўны – як “чароўны куфэрак”, царства прыгажосці і фантазіі, своеасаблівы музей: ручнікі, абрусы, накідкі, сурвэткі расцвечаны цудоўнымі Ўзорамі, вышытыя іконы і сучасныя карціны.
Майстрыха вельмі любіць вышываць беларускі арнамент, пагэтаму ручнікіатрымліваюцца “жывыя”, у каляровай гаме вышыўкі – усе адценні беларускага нацыянальнага каларыту.