Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна

Народны майстар Беларусі

Нарадзілася ў в. Плюжына Валожынскага раёна шостым дзіцём у вялікай сям’і Лямбовічаў.   Хрысціна Станіславаўна з дзяцінства авалодала пруткамі і шыдэлкам, калаўротам і швейнай машынкай. Набытыя навыкі ёй спатрэбіліся калі працавала настаўніцай працы ў Сівіцкай сярэдняй школе і кіравала гуртком “Макрамэ” пры Доме дзіцячай творчасці ў г.п. Івянец.

Пазнаёміўшыся са старэйшым майстрам традыцыйнага ткацтва пояса Народным майстрам Беларусі Марыяй Мікалаеўнай Стасяловіч, Хрысціна Станіславаўна пераняла ад яе і добра засвоіла тэхніку ткацтва пояса “на ніту” і перадае свае навыкі гурткоўцам.

Праводзячы экспедыцыйныя даследванні па вёсках раёна, з мэтай вывучэння мясцовых традыцый непасрэдна ад іх носьбітаў, намаганнямі Хрысціны Станіславаўны адноўлены строй Валожынскага раёна.