Хацкевіч Іван Еўдакімавіч — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Хацкевіч Іван Еўдакімавіч

Народны майстар Беларусі

Сярод  народных умельцаў  Барысаўшчыны нельга абыйсці ўвагай удзельніка раённага народнага раённага клуба майстроў народнай творчасці “Натхненне” ДУК ЦКС самабытнага майстра Хацкевіча Івана Еўдакімавіча з вёскі Брылі.
Іван Еўдакімавіч нарадзіўся ў 1942 годзе ў вёсцы Касцюкі Барысаўскага раёна. Майстэрства пляцення пераняў будучы яшчэ маленькім хлопчыкам ад вясковага майстра, калі яны разам пасвілі калгасны статак.
Сур’ёзна заняўся лозапляценнем, калі ўжо пайшоў на пенсію. Вырабляў мэблю, але сёння майстар аддае перавагу традыцыйным кошыкам. Неаднаразова Іван Еўдакімавіч дэманстраваў сваё майстэрства ў час правядзення шматлікіх выстаў народнай творчасці, фестываляў рамёстваў, кірмашоў.

Да майстра прыяджаюць народныя ўмельцы з розных раёнаў Мінскай вобласці з мэтай навучыцца плесці традыцыйны беларускі кошык. На занятках знаёмяцца з апрацоўкай лазы, з падрыхтоўкай матэрыялу да пляцення, з тэхналагічнымі прыёмамі пляцення традыцыйных кошыкаў, а таксама з хатняй калекцыяй вырабаў з лазы.
За сваю творчую дзейнасць Іван Еўдакімавіч узнагароджаны ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ у рамках абласнога тура ІІ Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва “Беларусь - мая песня”.