Выстаўка Студыі выяўленчага мастацтва імя Яўгена Смунёва — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Выстаўка Студыі выяўленчага мастацтва імя Яўгена Смунёва

Студыя выяўленчага матацтва для дарослых і юнацтва Палаца культуры г. Салігорска створана ў верасні 1969 года. Кіраўнік студыі з дня яе стварэння — Смунёў Яўген Раманавіч.

У студыі займаюцца людзі рознага ўзросту – ад старшакласнікаў да пенсіянераў. Заняткі праводзяцца па малюнку, жывапісе, скульптуры з улікам інтарэсаў кожнага студыйца, індывідуальна з кожным навучэнцам у залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці. Кампазіцыяй мастакі займаюцца па-за студыяй з наступным разборам творчых работ. Моладзь у асноўным рыхтуецца для паступлення ва ўстановы адукацыі мастацкага профілю. Старэйшае пакаленне папаўняе шэрагі майстроў самадзейнай творчасці.

Запрашаем наведаць выставу студыі з 3 верасня па 16 кастрычніка ў галерэі “Цэнтр” МАЦНТ.

Святочнае адкрыццё адбудзецца 3 верасня а 12 гадзіне.