Краіна дзяцінства жыве ў кожным з нас — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Краіна дзяцінства жыве ў кожным з нас

27 красавіка філіял «Дзіцячая бібліятэка» (ДУК «Старадарожская РЦБ») ў рамках абласнога праекта «Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” для юных чытачоў правяла літаратурную сустрэчу «Краіна дзяцінства жыве ў кожным з нас», на якой прысутнічала сучасная беларуская пісьменніца – казачніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Кацярына завітала ў наш раён і правяла некалькі сустрэч са сваімі чытачамі. Спачатку пісьменніца сустрэлася з вучнямі 3–4-х класаў СШ №1 у дзіцячай бібліятэцы. Пазней была арганізавана сустрэча Кацярыны Хадасевіч-Лісавой з вучнямі 2–4-х класаў Гімназіі №1. Напрыканцы завіталі ў госці да вучняў 3-х класаў СШ №3.
Кацярына Хадасевіч-Лісавая, пераўвасобіўшыся ў гераіню аднайменай казкі — Гаспадыню ліловага Цмока, ў гульнёвай форме расказала юным чытачам пра сваю творчасць, пазнаёміла са сваімі добрымі і мудрымі казкамі і падарыла дзецям мора эмоцый і добры настрой. Сустрэча прайшла на адным дыханні, школьнікі з цікавасцю сачылі за кожным словам і дзеяннем пісьменніцы, бо інтрыгу мерапрыемства стваралі казачныя героі: справядлівы Грыб Паніёлус, свавольніца Лісанька-красуня, пацешны Вухуцік з планеты Вухуція, ліловы Цмок і яго Гаспадыня. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у гульні «Веру ці не веру», дзе кожны ўдзельнік атрымаў прыз. А яшчэ пісьменніца пазнаёміла рабят з самай незвычайнай кнігай «Казкі сівой даўніны», у якую ўвайшлі тры пазнавальныя чароўныя казкі: «Вадзіца з крыніцы», «Вілія», «Як з’явіліся азёры».
Напрыканцы аўтарка фатаграфавалася з ўдзельнікамі мерапрыемста, раздавала аўтографы, а дзеці і настаўнікі дзякавалі за сустрэчу, а ўсе жадаючыя мелі магчымасць набыць творы з подпісам аўтара.