Выстава «Традыцыі і сучаснасць: лялькі» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Выстава «Традыцыі і сучаснасць: лялькі»

Здаўна важнейшым атрыбутам гульняў і народных абрадаў была лялька. Менавіта лялька з’яўляецца тым культурным феноменам, які забяспечвае сувязь пакаленняў, канцэнтруе у сабе сацыяльна-культурны вопыт народа і яго самабытнасць. Выстава “Традыцыі і сучаснасць: лялькі” прымеркавана да Дню жанчын. Жанчына захоўвае сямейны ачаг, у гульне маці і бабулі гадуюць дзяцей, мягка і ўпэўнена перадаюць карысныя навыкі і маральныя ўстаноўкі.

Канцэпцыяй выставы з’яўляецца адлюстраванне непарыўнасці традыцый па стварэнню лялек у беларускай культуре. Экспазіцыя аб’ядноўва дзьве плыні: «ТРАДЫЦЫІ» гульнявыя і абрадавыя лялькі, створаныя ў традыцыйях народнай культуры, а таксама лялькі, апранутыя ў беларускія народныя строі і «СУЧАСНАСЦЬ» сучасныя дэкаратыўныя лялькі, выкананыя ў разнастайных тэхніках і матэрыялах.

Самымі старым экспанатам выстаўкі з’яўляюцца музейны экспанат 1920-хгадоў — гэта самаробная дзіцячая тэкстыльная цацка з сялянскай сям’і, а актуальныя тэндэнцыі яскарава дэманструе гіперрэалістычны пупс тыпу «рэборн». Акрамя гэтага глядач убачыць разнастайныя абрадавыя лялькі і дэкаратыўныя інтэр’ерныя творы з характэрных для беларускай культуры матэрыялаў: саломкі, тканіны, нітак.

Выстава праводзіцца дзеля захавання і папулярызацыі нацыянальных традыцый і звычаяў, рэпрэзентацыі нацыянальнай культуры Беларусі ў інфармацыйным асяроддзі.

Удзел у выставе прынялі каля 30 майстроў сярод іх 2 Народных майстра Рэспублікі Беларусь, гэта рамеснікі і ўдзельнікі клубных фарміраванняў устаноў культуры Мінскай вобласці (з Барысава, Вілейкі, Дзяржынску, Салігорску, Клецку, Маладзечна, Мядзеля, Старых Дарог, Слуцку) і Мінску.

 

Пад час правядзення выстаўкі будзе запланавана правядзенне майстар-класаў і творчых майстэрняў.

 

Выстава працуе з 5 па 30 сакавіка 2025 г.

 

Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»

Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4

Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00

Тэл. 8017 342 50 76              @gallery_centre

Кошт уваходнага білета – 3 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета – 1 руб.