Майстар-клас — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Майстар-клас

Паштоўкі з кветачнымі мініяцюрамі да веснавых святаў

Як вядома, самы лепшы і душэўны падарунак, той, што зроблены сваімі рукамі!

Запрашаем на майстар-класы ў рамках выставы графікі Кацярыны Цешка “Птушкі і кветкі”

2 сакавіка (субота) у галерэі “Цэнтр” адбудзецца майстар-клас па вырабу адмысловых паштовак з акварэльнай мініяцюрай. Запрашаюцца да ўдзелу дарослыя (18+).

3 сакавіка (нядзеля) — мы чакаем дзетак (або 1 дарослы+1 дзіця) таксама на майстар-клас па вырабу паштовак да вясенніх святаў (6+).

Што будзе адбывацца? 

2 сакавіка пад кіраўніцтвам мастачкі Кацярыны Цешка кожны ўдзельнік паспрабуе сабе ў акварэльнай мініяцюры, і зробіць з гэтых загатовак паштоўку.

Усе матэрыялы ўключаны ў кошт майстар-класа.

Для зручнасці ўдзельнікаў колькасць месцаў абмежавана (15 чалавек).

3 сакавіка, Кацярына Цешка, якая мае вялікі досвед працы з дзецьмі, паэтапна раскажа і пакажа, як можна намаляваць букет з мімозы, і як крэатыўна дэкараваць паштоўку.

Магчыма сумесная праца 1 дарослага з 1 дзіцём.

Усе матэрыялы ўключаны ў кошт майстар-класа.

Для зручнасці ўдзельнікаў колькасць месц абмежавана (10 чалавек).

Удзел толькі па папярэдняму запісу: у працоўны час галерэі па тэлефону 8017 377 40 91 (серада-нядзеля 11.00-19.00) або праз паведамленні ў інстаграм галерэі @centre_gallery

Дзе: Мінск, вул. Гікалы, 4, мастацкая галерэя “Цэнтр”

Калі:

2 сакавіка (субота), 15:00

Працягласць занятку 1,5 гадзіны.

Кошт: 10 бел.руб.

3 сакавіка (нядзеля), 12:00

Працягласць занятку 1,5 гадзіны.

Кошт: 10 бел.руб.