Адкрыццё выставы Наталлі Мураўёвай «Паглядзі двойчы» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Адкрыццё выставы Наталлі Мураўёвай «Паглядзі двойчы»

23 мая ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» а 17-й гадзіне адбылося адкрыццё выставы НАТАЛЛІ МУРАЎЁВАЙ «ПАГЛЯДЗІ ДВОЙЧЫ».

Выстава арганізавана ў межах напрамку дзейнасці Цэнтра па падтрымцы творчасці маладых мастакоў. Канцэпцыя экспазіцыі прысвечана раскрыццю двоіснага характару мастацкага таленту Наталлі Мураўёвай і будзе спалучаць эмацыянальнасць імпрэсіяністычнага жывапісу і інтэлектуальнасць афортаў.

Глядач пазнаёміцца з прыродай і архітэктурнымі помнікамі Беларусі і Расіі, якія мастачка напісала падчас пленэраў.

Падрабязней  аб выставе чытайце тут.

Выстава працуе з 23 мая па 29 чэрвеня 2025 г.

Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці».
Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4
Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
Тэл. 8017 342 50 76    @gallery_centre

Кошт уваходнага білета – 3 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета – 1 руб.