“АРТ-МАЙСТЭРНЯ. КАСТАМІЗАЦЫЯ” — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

“АРТ-МАЙСТЭРНЯ. КАСТАМІЗАЦЫЯ”

“АРТ-МАЙСТЭРНЯ. КАСТАМІЗАЦЫЯ”

1 чэрвеня да Дню абароны дзяцей галерэя “Цэнтр” Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці робіць падарунак дзецям – праект “Арт-майстэрня. Кастамізацыя”.
1 чэрвеня ў галерэі “Цэнтр” дзяцей і падлеткаў чакае серыя майстар-класаў, на якіх яны навучацца як кастамізаваць свае адзенне і аксэсуары.
Кастамізацыя – модны напрамак у маладзёжнай культуры, які дазваляе праявіць сваю індывідуальнасць праз арыгінальны дэкор адзення.

Кастамізіруй разам з намі! Зрабі свой імідж унікальным!

Расклад майстар-класаў на 1 чэрвеня 2023 г.:

11:00 “Тэкстыльная брошка” удзельнікі атрымаюць веды як пры дапамозе іголкі, ніткі і палоскі тканіны або стужкі зрабіць арыгінальную кветку.

12:00 “Роспіс адзення мастыхінам” падарунак ад мастака-жывапісца Андрэя Карпянкова (*майстар-клас праводзіцца толькі 1 чэрвеня) – удзельнікі навучацца як зрабіць дэкор у выглядзе кветкі пры дапамозе адмысловага інструмента – мастыхіна.

15:00 “Трафарэтны роспіс адзення” – спалучаем традыцыі і сучаснасць і робім трафарэты па матывах беларускіх выцінанак.

17:30 “Цацкаванне” – традыцыйны роспіс штампамі з бульбы. Цацкаванне як тэхніка ўжывалася вясковымі майстрамі для дэкору куфроў і мэблі.

Кошт майстар-класа – 1 бел.руб. з чалавека. Групы да 20 чал.
Папярэдні запіс па тэл.: 8 017 342 50 76
У кошт майстар-класаў уваходзяць мастацкія матэрыялы (фарбы, трафарэты, мастыхіны і інш.). Адзенне, шоперы, тканіну – удзельнікі прыносяць свае.
Па запыту арганізаваных груп магчыма дадатковае правядзенне майстар-класаў у іншы час 1-2 чэрвеня 2023 г.
Майстар-класы праводзяцца ў галерэі “Цэнтр” ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” па адрасу: Мінск, вул. Гікалы, 4 (1 паверх).