Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «ВЕЛІКОДНЫЯ МАТЫВЫ»
26 сакавіка (чацвер) 2026 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» а 15-й гадзіне адбудзецца вернісаж адкрытай выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «ВЕЛІКОДНЫЯ МАТЫВЫ»
Вялікдзень — адна з найважнейшых падзей года для хрысціян. Ідэяй праекта стала дэманстрацыя разнастайнасці велікодных атрыбутаў, якія маюць вялікае сімвалічнае і эстэтычнае значэнне.
Выстава арганізаване дзяржаўнай ўстановай «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» сумесна з дзяржаўнай установай змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур».
Экспазіцыя ўключае пісанкі, шкрабанкі і яйкі, створаныя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама велікодныя вербы («пальмы»), пано і дэкаратыўныя кампазіцыі з выявамі галоўных сімвалаў Вялікдня. Аматары народнага мастацтва змогуць убачыць на выставе разнастайнасць яго відаў: роспіс, інкрустацыю саломкай і саломапляценне, выцінанку, вышыўку, маляванку, лазапляценне, тэкстыльную ляльку-мотанку, кераміку.
На выставе дэманструюцца творы больша за 70-ці майстроў з усіх абласцей краіны, у тым ліку два элемента з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: «Традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці» і «Выраб велікодных вербаў (пальмаў)». Пераемнасць традыцый будзе прадэманстравана творамі навучэнцаў устаноў адукацыі «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага» і «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў».
Падчас працы выставы запланаваны тэматычныя майстар-класы і лекцыі па велікодным традыцыям беларусаў.
Выстава працуе з 26 сакавіка па 19 красавіка 2026 г.
Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»
Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4
Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
Тэл. 8017 342 50 76 @gallery_centre
Кошт уваходнага білета – 5 бел.руб., ільготнага білета – 2 бел.руб.