Выстава «Свет, у якім я жыву…»

З 23 красавіка (серада) 2025 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» распачне сваю працу выстава пераможцаў III Міжнароднага адкрытагафестываля-выставы дзіцячай творчасці «Свет, у якім я жыву…»
Дадзенай экспазіцыяй Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці працягвае шэраг выстаў, скіраваных на падтрымку мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Фестываль-выстава, арганізавана ДУА «Лагойская дзіцячая школа мастацтваў» рэгулярна праводзіцца з 2019 года і прысвечана міжнароднаму дню мастака. У 2024 гаду праект аб’яднаў юных мастакоў Рэспублікі Беларусь, Расійская Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пераможцы фестывалю неаднаразова дэманстравалі свае творы на пляцоўках сталіцы і рэспублікі. Глядач зможа пазнаёміцца з малюнкамі 44 аўтараў, выкананых у розных графічных і жывапісных тэхніках. У сваіх творах творцы раскрываюць свае бачанне стваральнага свету, які імкнецца да міру і дабрыні.
Удзельнікі фестывалю творча пераасэнсоўваюць “свет, у якім жывуць” і ў іх творах знайшлося месца і прыродзе, і гістарычным мясцінам, мы бачым сюжэты з працоўных будняў вёскі і горада, а таксама родных і сяброў маладых мастакоў.
Экспазіцыя выставы, дапамагае зазірнуць у свет дзяцінства, а таму будзе цікава дарослым, а юныя гледачы змогуць убачыць прыклад творчасці і ўпартай працы, якая прыводзіць да добрага выніку — перамогі ў міжнародным праекце і выставе ў цэнтры нашай сталіцы.
Святочная сустрэча з нагоды адкрыцця выставы адбудзецца 25 красавіка ў 17.00, гасцей галерэі будуць чакаць творчыя сюрпрызы (уваход вольны).
Выстава працуе з 23 красавіка па 11 мая 2025 г.
Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»
Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4
Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
Тэл. 8017 342 50 76 @gallery_centre
Кошт уваходнага білета – 3 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета – 1 руб.