МАЙСТАР-КЛАС ЖЫВАПІС АКРЫЛАМ Ў ТЭХНІЦЫ МАНАТЫПІЯ “АНЁЛ-АХОЎНІК”! — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

МАЙСТАР-КЛАС ЖЫВАПІС АКРЫЛАМ Ў ТЭХНІЦЫ МАНАТЫПІЯ “АНЁЛ-АХОЎНІК”!

Запрашаем творча правесці вечар пятніцы на майстар-класе ў межах выставы Ірыны Гаспадарскай “П’еса для пэндзля”

25 кастрыніка (пятніца) у 17:30 у галерэі “Цэнтр” адбудзецца майстар-клас па жывапісу акрылам у тэхніцы манатыпія.

Запрашаюцца да ўдзелу жадаючыя ад 12 год або 1 дарослы+1 дзіця.

Што будзе адбывацца?

Пад кіраўніцтвам мастачкі Ірыны Гаспадарскай кожны ўдзельнік будзе эксперыментаваць з фактурамі і колерамі і напіша свайго анёла на адмысловым кардоне фармата 21х15 см акрылавымі фарбамі.

Усе матэрыялы ўключаны ў кошт майстар-класа.

Для зручнасці ўдзельнікаў колькасць месцаў абмежавана (15 чалавек).

 

Удзел толькі па папярэдняму запісу: у працоўны час галерэі па тэлефону 8017 377 40 91 (панядзелак-нядзеля 11.00-19.00) або праз паведамленні ў інстаграм галерэі @centre_gallery

 

Дзе: Мінск, вул. Гікалы, 4, мастацкая галерэя “Цэнтр”

Калі: 25 кастрычніка (пятніца), 17:30

Працягласць занятку 1,5 гадзіны.

Кошт: 20 бел.руб.

12+