ХІХ абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

ХІХ абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй»

25 лістапада Барысаў будзе вітаць удзельнікаў і гасцей ХІХ абласнога фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй». Гэты фестываль – адна з самых адметных фестывальных старонак Міншчыны – папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў. «Напеў зямлі маёй» з’яўляецца галоўным фестывалем аматарскай творчасці Міншчыны і ахоплівае ўсю жанравую палітру народнага мастацтва. Асноўная ідэя фестывалю – раскрыць багацце і разнастайнасць аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы.

У конкурснай праграме прымуць удзел аматарскія калектывы з усіх 23 рэгіёнаў Міншчыны. Кожнаму з іх прадставіцца магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую адзнаку журы, якое ўзначальвае мастацкі кіраўнік – галоўны дырыжор Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр імя М.Я.Фінберга» Максім Мікалаевіч Расоха.

Патрабаванні да конкурсу з кожным фестывалем растуць.              Для ўдзелу ў конкурснай праграме неабходнай умовай для аддзелаў культуры, аддзелаў (упраўлення) ідэалагічнай работы, культуры
і па справах моладзі раённых і Жодзінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў з’яўляецца ажыццяўленне пастановачнага (арыгінальнага) нумару з удзелам аматарскіх калектываў мастацкай творчасці розных жанраў.

«Напеў» – галоўная культурная падзея ў жыцці вобласці. Гэтаму спрыяе асаблівая ўвага з боку Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы – мікрааўтобус, камплекты гукавога абсталявання, партатыўныя камп’ютары і інш.

Кантактны тэл.: раб. 342 45 98 (Пазняк Ірына Рышардаўна, дырэктар ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»)