Зберажэнне і папулярызацыя лепшых форм традыцыйнага мастацтва — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Зберажэнне і папулярызацыя лепшых форм традыцыйнага мастацтва

13 красавіка на базе клубных устаноў раёна ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры» прайшоў семінар-практыкум па тэме «Зберажэнне і папулярызацыя лепшых форм традыцыйнага мастацтва, удаскананне дзейнасці гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пошук новых шляхоў развіцця традыцыцйных мастацкіх рамёстваў». Удзельнікамі семінара былі кіраўнікі клубных устаноў раёна, кіраўнікі гурткоў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, спецыялісты Валожынскага раённага цэнтра культуры.
Пачаўся семінар у народным аб’яднанні майстроў «Скарбніца», дзе удзельнікі наведалі выставыу «Традыцыі сустракаюцца» майстара Г.Ф.Янчэўскай (кіраўнік гуртка «Фантазёры» Пугачоўскага сельскага дома культуры). Потым аўтар выставы Ганна Францаўна правяла майстар-клас па выцінанцы.
У Дубінскім сельскім цэнтры культуры пазнаёміліся з кіраўніком гуртка «Сонейка» Г.Я.Жагунь, якая займаецца саломапляценнем. Яна прадэманстравала свае работы з саломкі і правяла майстар-класс па пляценню выраба з саломкі.
У Сакаўшчынскім цэнтры культуры ўдзельнікі семінара наведалі музей традыцыйнага пояса «Традыцыі продкаў захоўваем і адраджаем», а таксама загадчык установы, майстар А.Ф.Рыснік са сваей дачушкай Аленкай паказалі майстар-класс па пляценню традыцыйнага пояса. Прыемным момантам для прысутных быўі майстар-клас па вырабу сувенiра «Анёл».
Закончыўся семінар падвядзеннем вынікаў у форме адкрытага дыялога і выступленнем кіраўніка народнага аб’яднання майстроў «Скарбніца» Н. М. Кліменак.