Майстар-клас для жанчын “ДА СЯБЕ З ПЯШЧОТАЙ”
28 кастрычніка ў 12:00 у галерэі “Цэнтр” ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” пройдзе майстар-клас для жанчын “ДА СЯБЕ З ПЯШЧОТАЙ”, на якім, у цёплай кампаніі, пад кіраўніцтвам мастачкі Крысціны Шчарбак, кожнай удзельніцы прапануецца раскрыць свой творчы патэнцыял праз пяшчоту акварэльнай фарбы. Тэмай майстар-класа стане букет кветак, які госці галерэі складуць па свайму густу і настрою.
Кошт удзелу ў майстар-класе: 15 руб.
У кошт квітку на майстар-клас уваходзіць:
- Мастацкія матэрыялы
- Уваходны квіток у экспазіцыю выставы “Жаночае шчасце”
- Аўтарская экскурсія па выставе ад Крысціны Шчарбак
Калі: 28 кастрычніка, 12:00
Дзе: галерэя “Цэнтр” ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, Мінск, вул. Гікалы, 4
Кошт: 15руб.
Папярэдні запіс абавязковы:
Тэл. 8 017 342 50 76 (аддзел традыцыйнага мастацтва МАЦНТ)
Тэл. 8 017 377 40 91 (галерэя “Цэнтр”)
Або праз Інстарграм: @centre_gallery