Адкрыцце XIV раённай выставы “Яечак сёлета багата – мы шчыра сустракаем свята” — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Адкрыцце XIV раённай выставы “Яечак сёлета багата – мы шчыра сустракаем свята”

Яечак сёлета багата

Напярэдадні светлага вясновага свята Вялікадня ў рамках IV  велікоднага фестывалю “Пасхальный свет души” У Нясвіжскім раённым цэнтры культуры адкрылася XIV  выстава народнай творчасці «Яечак сёлета багата — мы шчыра сустракаем свята», якая працягне працаваць да 2 мая 2022 года.

Вялікдзень — вялікае свята, якое заўсёды звяртае нас да вечных каштоўнасцей: міласэрнасці і спагады, узаемаразумення і цярпення. З ім адраджаецца добрая традыцыя праяўляць бескарыслівы клопат пра блізкіх, аказваць дапамогу і падтрымку тым, хто найбольш чакае любові і спагады.

Са словамі віншавання з наступаючымі святамі да прысутных і гледачоў звярнуліся: благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня протаіерэй Аляксандр Данчанка, кіраўнік гуртка “Духоўнае слова” СШ №4  і клуба “Ноев ковчег”  Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы — Валянціна Васільеўна Шчарбакова, кіраўнік народнага клуба майстроў “Дыяменты Нясвіжскага краю” — Вікторыя Аляксандраўна Лукашэвіч.

Кожны год выстава напаўняецца непаўторнымі работамі. Самыя яркія і арыгінальныя  вырабы, якія прадстаўлены на выставе, будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі на IV велікодным фестывалі, які адбудзецца 1 мая на адкрытай пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры.  Асаблівую ўвагу прысутныя засяродзілі на работы пражываючых ў  Нясвіжскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, якія таксама прынялі ўдзел ў мерапрыемстве.

На выставе былі прапанаваны некалькі майстар-класаў  па вырабе велікодных сувеніраў:

  • Таццяна Кунігель прадэманстравала майстар-клас па пляценні і ўпрыгожванні Велікодных вянкоў.
  • Дзейка Лілія – па пляценні і дэкоры з папяровай лазы.
  • Паскрэбка Паліна — выраб велікоднага труса  з фаамерану.

Таксама была  прадстаўлена выстава-продаж распісных пернікаў ручной работы ад  майстра Алены Хоміч.

Усе прысутныя на  адкрыцці выставы з вялікай ахвотай прынялі ўдзел у майстар-класах, набылі новыя веды і ўменні. Атмасфера на  мерапрыемстве была святочная і натхнёная, бо выстава напоўнена цяплом і любоўю майстроў народнай творчасці Нясвіжчыны.