АРТ-ШЛЯХ — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

АРТ-ШЛЯХ

20 студзеня (субота) 2024 года а 12 гадзіне ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» мае адбыцца адкрыццё выставы графікі «АРТ-ШЛЯХ».

Выстава запланавана ў межах выяўлення і падтрымкі маладых талентаў у галіне культуры і мастацтва. Тры аўтара (Валерыя Вілкіна, Кацярына Яфрэмава, Ангеліна Сухарукава), якія з’яўляюцца студэнткамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прадэманструюць сваю друкаваную графіку апошніх год. Тэматычны дыяпазон твораў дастаткова шырокі: гэта ілюстрацыі да літаратурных твораў і міфаў, краявіды.

Маладыя графікі знаходзяцца ў пачатку свайго творчага шляху, у сувязі з чым сімвалічна называюць сваю выставу «Арт-шлях». Гэты шлях цікавы і складаны, з нечаканымі паваротамі, але, прадстаўленыя на выставе творы, сведчаць пра тое, што маладое пакаленне графікаў валодае дастатковымі прафесійнымі ведамі і падрыхтавана да выпрабаванняў у творчым жыцці.

На выставе глядач зможа ўбачыць каля 40 графічных твораў, выкананых у класічных тэхніках друку: лінагравюра, літаграфія, дрэварыт, а таксама пяром і тушшу.

Вось, што кажуць пра свае працы самі аўтары:

«При создании картин, вдохновением мне служит окружающий мир. Мои композиции — отражение реальности, скрытой под авторским видением красоты.»

Ангеліна Сухарукава

«Своими работами я хочу показать, что на сегодняшний день такой вид искусства как графика развивается и тоже может быть актуальным. Идеи работ я черпаю в современном киноискусстве, популярной музыке, архитектуре, литературе.»

Кацярына Яфрэмава

«В работах стараюсь показать свое видиние пластики и мироощущуения»

Валерыя Вілкіна

У межах выстаўкі запланаваны наступныя мерапрыемствы:

03.02.2024, 12:00

Майстар-клас па лінагравюры: пазнаёміць удзельнікаў з гэтай друкаванай тэхнікай, праз практычны выраб свайго твора (кошт 15 руб.). Усе матэрыялы ўключаны ў кошт.

Выстава працуе з 20 студзеня па 4 лютага 2024 г.

Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»

Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4

Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00

Тэл. 8017 342 50 76              @gallery_centre

Кошт уваходнага білета – 2 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета – 1 руб.