Інфармацыя аб правядзенні арт-вечарка «Калядны разгуляй» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Інфармацыя аб правядзенні арт-вечарка «Калядны разгуляй»

Каляды – адно з самых любімых святаў беларусаў, багатае на народныя традыцыі і абрады.
У жыхароў горада Маладзечна была цудоўная магчымасць не толькі пазнаёміцца з каляднымі звычаямі, а і прыняць актыўны ўдзел у калядных святкаваннях. Дзіцячы цэнтр культуры «Расток» 12 студзеня ладзіў арт-вечарок «Калядны разгуляй». Усім, хто не абыякавы да народных абрадаў, было дзе разгуляцца!
Жарты, песні, гульні так і білі цераз край!
Гасцей сустракалі Гаспадар з Гаспадыняй, якія рыхтавалі куццю – традыцыйную калядную вячэру.
Затым у хату завітаў калядны гурт: Механоша, Каза, Пеўнік, Бусел, Зорканоша, Мядзведзь. Калядоўшчыкі весела спявалі, услаўлялі гаспадароў, жадалі ўсім прысутным шчасця і дабра. Галоўнай у гурце была Козачка, якая запрашала гледачоў гуляць і танцаваць, бо нездарма ж у народзе кажуць: «Хто з Казою патанцуе, таму ў гэтым годзе пашанцуе».
Самым яскравым момантам свята стаў прыход цыганак з канём. Яны сваволілі, варажылі і кружыліся ў танцах.
Усе прысутныя атрымалі цудоўную магчымасць не толькі пазабавіцца, але і пазнаёміцца з традыцыямі святкавання Каляд.
Свята атрымалася яркім і запамінальным!