«Родныя фарбы» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

«Родныя фарбы»

19 мая (пятніца) 2023 года а 17 гадзіне ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» мае адбыцца адкрыццё выставы «Родныя фарбы»
Экспазіцыя абласной выставы арганізоўваецца ў рамках Года міру і стварэння, з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі. У выставе прымаюць удзел дзіцячыя мастацкія студыі і калектывы ўстаноў культуры і адукацыі Мінскай вобласці, якія маюць званне «ўзорны» і «народны».
Сюжэты работ раскрываюць тэму гісторыі, сучаснасці і будучыні роднай краіны, а таксама прэзентуюць беларускую флору і фаўну, помнікі гісторыі і культуры нашай зямлі.
Сённяшнія маленькія мастакі — у будучыні вырастуць у прафесійных творцаў або ў дасведчаных наведвальнікаў мастацкіх галерэй і музеяў. Таму тэматыка выставы скіравана выхоўваць пачуцці гонару і любові да сваёй радзімы. У галерэі «Цэнтр» сканцэнтраваліся работы, якія раскрываюць тое, якой бачаць Беларусь яе маленькія грамадзяне і чым яны ганарацца. «Роднымі фарбамі» — напісаны беларускія пагоркі і лясы, гарадскія матывы, лясныя жыхары, персанажы гісторыі, героі паданняў і казак… У творах дзяцей увасабляюцца светлыя і цёплыя пачуцці да Радзімы, бо гэта тое, што адклікаецца ў іх сэрцах, кранае душу, што натхняе.
На выставе прадстаўлены жывапісныя і графічныя работы ў разнастайных тэхніках, а таксама творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка, вырабы з саломкі, ткацтва, валянне з воўны, мастацкая цацка).
На нашай пляцоўцы прадстаўлены творчыя дасягненні дзяцей з усёй Мінскай вобласці: г. Барысаў, г. Вілейка, аг. Дзешчанка, г. Дзяржынск, г. Жодзіна, г. Івянец, г. Клецк, в. Краснае, в. Крывое сяло, аг. Слабада, г. Лагойск, г. Маладзечна, г. Мар’іна Горка, г. Нясвіж, г. Рудзенск, г. Салігорск, г. Слуцк, г. Смалявічы, г. Смілавічы, г. Старыя Дарогі, г. Стоўбцы, г. Узда, г. Фаніпаль, г. Чэрвень.
Больш за 50 аб’яднанняў устаноў культуры і адукацыі Мінскай вобласці, дзе далучаюцца да мастацтва дзеці дэманструюць свае творчыя дасягненні ў галерэі “Цэнтр”.
Выстава працуе з 19 мая па 18 чэрвеня2023 г.

Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»
Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4
Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
Тэл. 8017 342 50 76 @gallery_centre
Кошт уваходнага білета – 2 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета – 1 руб.