ХХ юбілейны фестываль народнай творчасці Мінскай вобласці «Напеў зямлі маёй» — Минский областной центр народного творчества
Настройка параметров согласия

Мы используем файлы cookie, чтобы помочь вам эффективно перемещаться и выполнять определенные функции. Ниже вы найдете подробную информацию обо всех файлах cookie в каждой категории согласия.

Файлы cookie, отнесенные к категории "Необходимых", хранятся в вашем браузере, поскольку они необходимы для обеспечения основных функциональных возможностей сайта.... 

Всегда активен

Необходимые файлы cookie необходимы для включения основных функций этого сайта, таких как обеспечение безопасного входа в систему или изменение настроек вашего согласия. Эти файлы cookie не хранят никаких личных данных, позволяющих установить личность.

Функциональные файлы cookie помогают выполнять определенные функции, такие как обмен контентом веб-сайта на платформах социальных сетей, сбор отзывов и другие другие функции.

Аналитические файлы cookie используются для понимания того, как посетители взаимодействуют с веб-сайтом. Эти файлы cookie помогают предоставлять информацию о таких показателях, как количество посетителей, показатель отказов, источник трафика и т.д.

Рекламные файлы cookie используются для предоставления посетителям персонализированной рекламы на основе страниц, которые вы посещали ранее, и для анализа эффективности рекламных кампаний.

Минский областной центр народного творчества

ХХ юбілейны фестываль народнай творчасці Мінскай вобласці «Напеў зямлі маёй»

7 снежня горад Мар’іна Горка вітаў удзельнікаў і гасцей ХХ юбілейнага фестывалю народнай творчасці Мінскай вобласці «Напеў зямлі маёй». Гэты фестываль – адна з самых адметных фестывальных старонак Міншчыны – ахоплівае ўсю жанравую палітру народнага мастацтва, папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў.

У конкурснай праграме прымалі ўдзел аматарскія калектывы з усіх 22 рэгіёнаў Міншчыны и горада Жодзіна. Кожнаму з іх прадставілась магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм.

Патрабаванні да конкурсу з кожным фестывалем растуць. У гэтым годзе для ўдзелу ў конкурснай праграме неабходным абавязковым патрабаваннем для аддзелаў культуры, аддзелаў (упраўлення) ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых і Жодзінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў з’яўлялася ажыццяўленне пастановачнага нумару, заснаванага на літаратурных (вершы, аповесці, апавяданні) і песенных творах аўтараў, якія з’яўляюцца выхадцамі або прадстаўнікамі свайго рэгіёна.

Адкрывала абласны фестываль начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Канстанцінаўна Шахоцька.

Усе калектывы паказалі высокі узровень падрыхтоўкі і прадэманстравали адметныя і самабытныя конкурсныя выступы. Кампетэнтнае журы пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр імя М.Я.Фінберга» Максіма Мікалаевіча Расохі вызначыла лепшых выканаўцаў:

Гран-пры фестывалю, сертыфікат на мікрааўтобус, атрымалі творчыя калектывы Барысаўскага раёна.

Дыплом Лаўрэата І ступені атрымалі творчыя калектывы Смалявіцкага раёна.

Дыплом Лаўрэата II ступені атрымалі творчыя калектывы Пухавіцкага і Салігорскага раёнаў.

Дыплом Лаўрэата IIІ ступені атрымалі творчыя калектывы Крупскага, Нясвіжскага і Чэрвеньскага раёнаў.

У намінацыі «За творчае ўвасабленне гістарычнай тэматыкі» атрымалі перамогу творчыя калектывы Старадарожскага раёна.

Таксама вызначылі пераможцаў у наступных намінацыях:

«За далучэнне дзяцей і моладзі да актыўнай творчай дзейнасці» узнагароджаны творчыя  калектывы  Слуцкага раёна.

«За ўвасабленне танцавальнай культуры ў аматарскім харэаграфічным мастацтве» узнагароджаны творчыя калектывы г.Жодзіна

«За захаванне і развіццё фальклорных традыцый рэгіёна» узнагароджаны калектывы Валожынскага раёна.

«За далучэнне дзяцей і моладзі да беларускіх нацыянальных традыцый» узнагароджаны калектывы Лагойскага і Клецкага раёнаў.

«За захаванне музычнай спадчыны» узнагароджаны калектывы Бярэзінскага і Вілейскага раёнаў.

У намінацыі «За прапаганду нацыянальнай інструментальнай музыкі» узнагароджаны калектывы Мінскага раёна.

slide 5 to 7 of 7
preload imagepreload image