Свет вачыма дзяцей

З 4 красавіка ў музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» пачала работу выстава «Свет вачыма дзяцей», прысвечаная Сусветнаму дню распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму.
Выстава задуманая як сацыяльны і інклюзійны праект, закліканы расказаць і нагадаць пра такіх дзяцей, расказаць пра асаблівасці іх развіцця, зняць стыгму з «іншых» дзяцей, якіх не варта баяцца — трэба проста ведаць пра іх і ведаць, як сябе з імі паводзіць, распавядаць пра гэта сваім дзецям, бацькам, сябрам і знаёмым…
На выставе прадстаўленыя работы дзяцей, якія займаюцца ў майстэрні «Добрая справа» і навучэнцаў Заслаўскай дзіцячай школы мастацтваў.
МДГА «Добрая справа. Дапамога людзям з аўтызмам», якая працуе ў Беларусі з 2015 года. Дзейнасцю арганізацыі ахоплена каля 200 сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам.
Заслаўская дзіцячая школа мастацтва — вядучая ўстанова дзіцячай мастацкай адукацыі Мінскага раёна. Экспанаванне работ яе навучэнцаў поруч з выхаванцамі майстэрні грунтуецца на прынцыпе інклюзіўнай адукацыі і інтэгравання.
Больш пра праект можна даведацца па спасылцы http://zaslaue.museum.by/be/node/67557