Майстар-клас «Гелевыя свечкі з сухацветамі» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Майстар-клас «Гелевыя свечкі з сухацветамі»

У мастацкай галерэі “Цэнтр” Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці пачынаецца серыя творчых майстар-класаў для дзяцей і дарослых.

Запрашаем на першы з іх!

Дата: 25 верасня (нядзеля), 15:00

Удзельнікі майстар-класа маюць магчымасць самастойна скласці кампазіцыю з натуральных зёлак і кветак, выбраць каларыт будучай свечкі.

Кожны ўдзельнік унясе дадому ўнікальную свечку ў шкляной празрыстай шклянцы і веды пра матэрыялы і тэхналогію яе стварэння.

Кошт майстар класа 20 бел.руб. з улікам матэрыялаў (1 чалавек, 1 свечка).

Працягласць 2 гадзіны. Майстар-клас разлічан на дзяцей ад 6 год і дарослых.

Запіс на майстар-класы вядзецца да 23 верасня па тэлефоне 8017 3774091 або праз паведамленні ў Інстаграм @centre_gallery