«ІНСІТНЫЯ МАСТАКІ МІНШЧЫНЫ: ПЕРСОНЫ. МАЛАДЗЕЧНА Дзмітрый Паляковіч» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

«ІНСІТНЫЯ МАСТАКІ МІНШЧЫНЫ: ПЕРСОНЫ. МАЛАДЗЕЧНА Дзмітрый Паляковіч»

Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці на базе мастацкай галерэі «Цэнтр» арганізуе цыкл выстаў мастакоў-самавукаў Міншчыны з мэтай падтрымкі, папулярызацыі і каталагізацыі іх творчасці. Гэта другая выстава з цыклу экспазіцый твораў таленавітых мастакоў-самавукаў, якія працуюць з жывапіснымі і графічнымі матэрыяламі. Працягваецца праект выставай работ мастака з Маладзечанскага раёну — Дзмітрыя Паляковіча. Ён мае свой непаўторны жыццёвы і творчы лёс, вынайшаў аўтарскую манеру і тэхніку працы з фарбамі, крэатыўна вырашаючы праблему недахопу мастацкіх матэрыялаў.

Дзмітрый Паляковіч з в. Літва, Маладзечанскага раёну ў сваіх малюнках адлюстроўвае свае мары: аб працы машыністам цягніка, аб сябрах і добрых жанчынах… Яго працы напоўнены паэтыкай ідэальнага, з пункту гледжання мастака, свету з заводамі, сучасным транспартам, механізмамі, якія дапамагаюць людзям. Для Дзмітрыя творчасць — гэта неабходны для жыцця кісларод. Яго працы экспрэсіўныя, яркія, а таксама вельмі шчырыя. Дзмітрый, з нараджэння меў праблемы са здароўем, працаваў дворнікам, а ўвесь вольны час прысвячае мастацтву. Для мастака-самавука, прадстаўленага на выставе, творчасць стала неабходным жыццестваральным элементам і кампенсуючым фактарам у сацыяльнай і псіхалагічнай адаптацыі. Дзмітрый Паляковіч праз свае творы вельмі шчыра і непасрэдна апавядае пра свае разуменне свету і прыгажосці ў ім.

 

Выстава арганізавана пры дапамозе ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна».

 

Выстаўка працуе з 7 верасня па 1 кастрычніка 2023 г.

 

Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»

Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4

Час працы: сер-нядз: 11:00 — 19:00

Тэл. 8017 342 50 76

@gallery_centre

Кошт уваходнага білета – 2 руб., студэнцкага, дзіцячага,  ільготнага білета – 1 руб.