Адкрыццё выставы керамікі і фота «Ад роднае зямлі…» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Адкрыццё выставы керамікі і фота «Ад роднае зямлі…»

8 ліпеня (серада) 2026 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» у 18.00 адбудзецца адкрыццё выставы керамікі і фота «Ад роднае зямлі…»

«Родная зямля» ў экспазіцыі адлюстравана ў розных іпастасях: прыгожосць ландшафтаў (у фотаздымках), вернасць традыцыям (ганчарны посуд) і матэрыял для творчасці (гліна і тэхналогіі яе апрацоўкі, асаблівасці керамічнага дэкору і паліваў).

На выставе глядач зможа захапіцца прыгажосцю агністых жывых колераў тэракоты, эффектнымі варыцыямі лакальных спосабаў «абвару», бляскам і градыентнымі пераходамі адценняў паліў… гэтыя ж колеры і фактуры паўтараюцца ў фатаграфіях беларускіх краявідаў.

Творчы сінтэз з керамічнымі вырабамі ўтвараюць здымкі беларускага фатографа Сяргея Калтовіча. Сяргей Уладзіміравіч Калтовіч (1961–2022) – фатограф, рэстаўратар, член Беларускага саюза дызайнераў, удзельнiк рэспублiканскiх i мiжнародных выстаў. Лаўрэат бронзавага медаля ВДНГ (СССР), неаднаразовы прызёр International Federation of Photographic Art (FIAP): адзначаны сярэбраным медалём у Iране, бронзавымі – у Харватыi, Іспанii, Францыi. Як рэстаўратар і дызайнер выставачных і экспазіцыйных праектаў Сяргей Калтовiч шмат супрацоўнiчаў з беларускiмi музеямi. Пра дыяпазон творчых інтарэсаў Сяргея Калтовіча сведчаць мастацкія творы розных відаў і жанраў, у тым ліку і серыі фотаздымкаў, прысвечаных беларускай прыродзе.

На выставу экспанаты з сваіх фондаў прадставілі музеі: Музей гісторыі Клеччыны і Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей, установы адукацыі: Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, удзельнікі Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Скарбонка» Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёну», г. Салігорск, а таксама майстры з Дзяржынскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

 

 


Выстава працуе з 8 ліпеня па 30 жніўня 2026 г.

Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»

Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4

Час працы: пяняделак-пятніца: 11:00 — 19:00

Тэл. 8017 342 50 76   @gallery_centre

Кошт уваходнага білета – 5 бел.руб., ільготнага білета – 2 бел.руб.