Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле»

16-18.06.2023 Мядзельскі раён
16-18 чэрвеня 2023 года ў Мядзельскім раёне адбудзецца Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле», у якім прымуць удзел 27 вакальна-харавых калектываў з усіх абласцей Беларусі.
Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца 16 чэрвеня ў 20.00, на сцэнічнай пляцоўцы курортнага пасёлка Нарач з удзелам гасцей фестывалю – народнага ансамбля песнi i танца «Сиверко» з Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры».
Традыцыйна фестывальная афіша прадугледжвае конкурсныя выступленні калектываў, якія пачнуцца ў суботу, 17 чэрвеня, у 11.30 у Мядзельскім раённым цэнтры культуры (вул. Шаранговіча, 6). Сваё выканальніцкае майстэрства будуць дэманстраваць хары і ансамблі з народнай манерай выканання. Пасля гэтага, а 15 гадзіне, гледачы і журы накіруюцца ў Касцёл Маці Божай Шкаплернай (вул. Міра, 6/1), дзе адбудуцца конкурсныя выступленні калектываў з акадэмічнай манерай выканання.
Па добрай шматгадовай традыцыі нязменным і жаданым госцем «Пеўчага поля» з’яўляеца Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.І.Цітовіча, канцэртнае выступленне якога адбудзецца ў 19 гадзін у амфітэатры горада Мядзел. У 20.00 пачнецца ўзнагароджванне пераможцаў, адбудуцца выступленні лаўрэатаў конкурсу, зводнага хору і закрыццё фестывалю, на якім у 21.20 усіх прыхільнікаў вакальнага мастацтва чакае сустрэча з творчасцю Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь вакальнай групы «Чысты голас».
У 22.30 неба Мядзела яркімі залпамі ўскалыхне святочны салют – падарунак ўсім удзельнікам, гасцям і жыхарам горада ў гонар фестывалю, пры падтрымцы і спонсарскай дапамозе санаторыя «Прыазёрны».
У нядзелю, 18 чэрвеня, а 12 гадзіне для жыхароў гарадскога пасёлка Свір адбудзецца канцэртнае выступленне народнага ансамбля песнi i танца «Сиверко» з Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Запрашаем усіх жадаючых на сапраўднае свята песні!!!